Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Выпатрабаванне дакументаў

Выпатрабаванне дакументаў

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць запатрабаваць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь даведкі, у якіх утрымліваюцца звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых у Рэспубліцы Беларусь, паўторныя дакументы, якія выдаюцца органамі ЗАГС Рэспублікі Беларусь (пасведчання аб нараджэнні, рэгістрацыі шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці), і шэраг іншых дакументаў, якія выдаюцца іншымі дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.

У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для выпатрабавання могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00, germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце. Пры прыняцці рашэння аб накіраванні дакументаў па пошце варта азнаёміцца з наступнай інфармацыяй:

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце

У Генконсульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (тэл. 089 649 570 319, germany.muenchen@mfa.gov.by).

Для выпатрабавання дакумента ў Пасольства ў Берліне альбо ў Генконсульства ў Мюнхене неабходна прадставіць:

 — анкету для выпатрабавання дакумента ў 2-х экзэмплярах; поўнае і дакладнае запаўненне анкеты паскорыць разгляд запыту;

 — пашпарт заяўніка і ксеракопіі яго старонак з усталявальнымі дадзенымі (прозвішчам, імем, фотаздымкам, адзнакай аб рэгістрацыі (прапісцы), аб заключэнні (скасаванні) шлюбу, нараджэнні дзяцей;

 — дакументы, якія пацвярджаюць змену прозвішча ці іншых дадзеных заяўніка (у выпадку іх змены), арыгіналы і копіі ўсіх старонак, уключаючы копію апастылю і перакладу для сведчанняў (судовых рашэнняў), выдадзеных за межамі Рэспублікі Беларусь).

 — квітанцыю аб аплаце консульскага збору;

Консульскі збор за выпатрабаванне дакумента складае 35 еўра для грамадзян Рэспублікі Беларусь, 70 еўра — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Банкаўскія рэквізіты консульскіх устаноў:

Консульскі аддзел
Пасольства Рэспублікі
Беларусь у г.Берлине
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Генеральнае консульства
Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене

Generalkonsulat der Republik Belarus
Konto: 0239262901
BLZ: 700 700 24
IBAN: DE87700700240239262901
BIC/SWIFT: DEUTDEDBMUC
Deutsche Bank AG München