Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Легалізацыя / апастыль

Легалізацыя / апастыль

ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць консульскую легалізацыю афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі замежных дзяржаў і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей — дакументы).

Не патрабуецца консульская легалізацыя дакументаў, якія будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла адпаведныя міжнародныя дагаворы.

Так, на дакументах, прызначаных для выкарыстання на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 гады, замест легалізацыі прастаўляецца апастыль (парадак аказання дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь садзейнічання ў прастаўленні апастыля гл. у раздзеле «Апастыль»).

Афіцыйныя дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі пунктаў 3 — 5 Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4, калі іншае не прадугледжана нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Прад'яўлены для легалізацыі афіцыйны дакумент, састаўлены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, які складаецца з двух і больш лістоў, павінен быць прашыты, яго лісты пранумараваны, калі іншае не прадугледжана нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь. Колькасць прашытых лістоў завяраецца подпісам службовай асобы і адбіткам друку дзяржаўнага органа або арганізацыі, якія выдалі дакумент.

Афіцыйныя дакументы, якія прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць напісаны яснай і выразнай мовай. Падчысткі, прыпіскі, закрэсліванні слова, выпраўленні ў тэксце афіцыйнага дакумента не дапускаюцца. Подпісы службовых асоб павінны быць выразнымі, адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытаемымі.

Легалізацыя ажыццяўляецца пры ўмове супадзення подпісаў службовых асоб, якія падпісалі альбо легалізавалі афіцыйны дакумент, і адбіткаў пячатак і штампаў, якімі змацаваныя дакумент альбо легалізацыйны надпіс, з ўзорамі подпісаў і адбіткамі пячатак і штампаў, наяўнымі ў дыпламатычным прадстаўнiцтве або консульскай установе Рэспублiкi Беларусь.

Легалізацыя дакумента ажыццяўляецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам і консульскай установай Рэспублiкi Беларусь на працягу 1 дня з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту дакументаў і (або) звестак — у дзень атрымання неабходнай інфармацыі.

Тэрмін дзеяння легалізацыі адпавядае тэрміну дзеяння дакумента, легалізацыя якога ажыццяўляецца.

Стаўка консульскага збору за легалізацыю дакумента складае 35 еўра.

АПАСТЫЛЬ

На падставе артыкулаў 2 і 3 Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 гады, дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц Канвенцыі, з'яўляюцца сапраўднымі ў іншай краіне-удзельніцы без консульскай легалізацыі пры ўмове прастаўлення на іх апастыля.

Апастыль сведчыць сапраўднасць подпісу, якасць асобы, якая падпісала дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасць пячаткі або штампа, якімі змацаваны гэты дакумент.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць аформіць апастыль праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Гэта магчыма, калі дакумент, выдадзены ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў заяўніка за мяжой, а яго вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выклікае складанасці.

У гэтым выпадку заяўнік звяртаецца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь з арыгіналам дакумента, на якім варта праставіць апастыль, і аплачвае консульскі збор (35 еўра).

Пасля гэтага арыгінал дакумента па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе на яго прастаўляецца апастыль. Дакумент з апастылем па каналах дыпламатычнай пошты накіроўваецца ў адпаведнае дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову, дзе яго можа атрымаць заяўнік.

Тэрмін прастаўлення апастыля ў Рэспубліцы Беларусь складае 1 дзень з дня прад'яўлення дакумента, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — 15 дзён.

У той жа час з улікам неабходнасці перасылкі дакументаў у Рэспубліку Беларусь і назад агульны тэрмін для атрымання заяўнікам дакумента з прастаўленным на ім апастылем складае каля 2 — 3 месяцаў.

Тэрмін дзеяння апастыля адпавядае тэрміну дзеяння дакумента, на якім прастаўляецца апастыль.