Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Натарыяльныя дзеянні

Натарыят

Натарыяльныя дзеянні здзяйсняюцца супрацоўнікам консульскага аддзела замежнай установы толькі пры асабістай яўцы заяўніка (па запісу).

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Берліне запіс ажыццяўляецца па тэл. 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00 або па электроннай пошце germany.consul@mfa.gov.by, у Генконсульстве ў г.Мюнхене — па тэлефоне 089 649 570 319 ці электроннай пошце germany.muenchen@mfa.gov.by.


Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах. Тэксты натарыяльных дакументаў, якія прадугледжаны для афармлення, рэкамендавана папярэдне ўзгадніць з замежнымі ўстановамі (у адпаведным замежнай установе).

Натарыяльныя дзеяннi могуць ажыццяўляцца як для грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і для замежных грамадзян. Абавязковым з'яўляецца наяўнасць пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (для грамадзян Германіі — Reisepass).

 

Зборы за выкананне натарыяльных дзеянняў і легалізацыю дакументаў

 

Найменне дакументаў і дзеянняў, за якія спаганяецца консульскі збор

 

Агульная сума
ў еўра

1. пасведчанне згоды

35

2. пасведчанне завяшчанняў

35

3. пасведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым

ліку ў парадку перадаручылі:

блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўлёным)

35

іншым асобам

105

4. пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння

маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у пункце 3:

блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым)

35

іншым асобам

70

5. пасведчанне іншых даверанасцяў, акрамя названых у пунктах 3 і 4

35

6. Сведчанне вернасці копій дакументаў i выпiсак з іх

35

7. Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс)

35

8. Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў

20

9. Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу)

70

10. Сведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, адлюстраванай на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў

105

У табліцы пазначаны тарыфы на здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў. У выпадку, калі неабходнае вам дзеянне не пазначана, просім ўдакладніць магчымасць яго здзяйснення і кошт у консульскім аддзеле Пасольства.

Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў, патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў.


Банкаўскія рэквізіты консульскіх устаноў

 
Консульскі аддзел
Пасольства
Беларусі ў г.Берліне
 
Генеральнае консульства
Беларусі ў г.Мюнхене
 
 
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE14120800004094881000
BIC/SWIFT: COBADEBBXXX
Commerzbank AG Berlin
Generalkonsulat der Republik Belarus
Konto: 0239262901
BLZ: 700 700 24
IBAN: DE87700700240239262901
BIC/SWIFT: DEUTDEDBMUC
Deutsche Bank AG München