Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Пенсійнае забеспячэнне

Пенсійнае забеспячэнне

Аб парадку выплаты пенсій грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць для пастаяннага пражывання за мяжу

Дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у г.Берліне і г.Мюнхене выплата якіх-небудзь відаў пенсій не ажыццяўляецца.


У адпаведнасці з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. «Аб пенсійным забеспячэнні» права на дзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне прадастаўлена пастаянна пражываючым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства.


Пенсіянерам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь, перад выездам для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, выплачваюцца ўсе віды пенсій, назначаныя ў адпаведнасці з указаным Законам, за 6 месяцаў наперад перад іх ад'ездам за мяжу незалежна ад віду пенсіі. Выплата ажыццяўляецца ў нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь. Адпаведная заява аб выплаце пенсіі падаецца ў раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, якія назначылі пенсію.


Заканадаўства Рэспублікі Беларусь таксама дапускае выплату пенсіі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які ужо выехаў для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі ў форме пераводу пенсіі на асабісты рахунак грамадзяніна за межамі Рэспублікі Беларусь у валюце дзяржавы знаходжання (еўра) у наступных выпадках:

1) калі грамадзянін выехаў для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі да 1 студзеня 1993 году — выплачваюцца ўсе віды прызначаных пенсій;
2) калі грамадзянін выехаў для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі да 1 жніўня 2006 году — выплачваюцца працоўныя пенсіі па інваліднасці, звязанай з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, і з прычыны страты кармiцеля па названых вышэй прычынах.

Выплата пенсій ажыццяўляецца Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь асабіста грамадзянам Рэспублікі Беларусь шляхам пераводу грашовых сродкаў на іх рахунак у ФРГ штоквартальна ў апошнім месяцы квартала. Якія-небудзь утрыманні пры гэтым з пенсiй не ажыццяўляюцца. Форма заявы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб пераводзе пенсій заканадаўствам не ўстаноўлена.

Акрамя заявы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь да 1 сакавіка кожнага каляндарнага года неабходна прадстаўляць дакумент, які пацвярджае факт знаходжання грамадзяніна ў жывых на 31 снежня папярэдняга года. Такі дакумент можа быць выдадзены Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) альбо Генеральным консульствам Беларусі ў г. Мюнхене пры асабістым звароце грамадзяніна. Консульскі збор за выдачу дакумента складае 105 еўра.

Пенсіянерам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія выехалі на пастаяннае месца жыхарства за мяжу і якія пасля вярнуліся ў Рэспубліку Беларусь для пастаяннага пражывання, выплата назначанай ім пенсіі аднаўляецца з дня падачы адпаведнай заявы і на падставе дакументаў, якія маюцца ў пенсійнай справе, але не раней чым у дзень аднаўлення рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з адсутнасцю адпаведнага мiжнароднага дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія іншае пенсійнае забеспячэнне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у ФРГ, не ажыццяўляецца.