Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Консульскі ўлік

Консульскі ўлік

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (напрыклад, у ФРГ), абавязаны стаць на консульскі ўлік у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г.Берлін) або Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта пашпарт серыі РР. Такі пашпарт выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў або Пасольствам пасля афармлення дазволу на пастаяннае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь.

У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00, germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце (акрамя заяўнікоў, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг).

Пры прыняцці рашэння аб накіраванні дакументаў па пошце патрэбна азнаёміцца з наступнай інфармацыяй:

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце

У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (тэл. 089 649 570 319, germany.muenchen@mfa.gov.by).

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік у консульскі аддзел Пасольства ў Берліне або ў Генконсульства ў Мюнхене павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы:

для асоб, якія дасягнулi 14-гадовага ўзросту

 — заява
 — пашпарт заяўніка
 — адна каляровая фатаграфія заяўніка, адпаведная яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм
 — дакумент, які выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (Aufenthaltserlaubnis і Anmeldebestätigung, пераклады дадзеных дакументаў не патрабуюцца; калі адрас пражывання маецца непасрэдна на картцы віда на жыхарства (Aufenthaltserlaubnis), то прадастаўленне Anmeldebestätigung не патрабуецца)
 — дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

За пастаноўку на консульскі ўлік спаганяецца консульскі збор — 10 еўра.

Банкаўскія рэквізіты консульскіх устаноў:

Консульскі аддзел
Пасольства Рэспублікі
Беларусь у г.Берліне

Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC / SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Генеральнае консульства
Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене

Generalkonsulat der Republik Belarus
Konto: 0239262901
BLZ: 700 700 24
IBAN: DE87700700240239262901
BIC / SWIFT: DEUTDEDBMUC
Deutsche Bank AG München

Тэрмін афармлення працэдуры пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце, 10 дзён з дня паступлення ў замежную ўстанову дакументаў — пры накіраванні поштай.

для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту:

законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:
 — заяву
 — пашпарт непаўналетняга
 — пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга
 — адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне непаўналетняга на тэрыторыі замежнай дзяржавы (Aufenthaltserlaubnis і Anmeldebestätigung, пераклады дадзеных дакументаў не патрабуюцца; калі адрас пражывання маецца непасрэдна на картцы віда на жыхарства (Aufenthaltserlaubnis), то прадастаўленне Anmeldebestätigung не патрабуецца)

Пастаноўка на консульскі ўлік асобы, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца бясплатна.

Тэрмін афармлення працэдуры пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце, 10 дзён з дня паступлення ў замежную ўстанову дакументаў — пры накіраванні поштай.

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь „Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь [захоўваюць сваю рэгістрацыю (прапіску) у Рэспубліцы Беларусь], маюць права звярнуцца з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г.Берлін) або Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.
У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00, germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце (акрамя заяўнікаў, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг).

Пры прыняцці рашэння аб накіраванні дакументаў па пошце патрэбна азнаёміцца з наступнай інфармацыяй:

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце

У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (тэл. 089 649 570 319, germany.muenchen@mfa.gov.by).

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік у консульскі аддзел Пасольства ў Берліне або ў Генконсульства ў Мюнхене павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы:

для асоб, якія дасягнулi 14-гадовага ўзросту

 — заява
 — пашпарт заяўніка
 — адна каляровая фатаграфія заяўніка, адпаведная яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы (Aufenthaltserlaubnis і Anmeldebestätigung / віза, пераклады дадзеных дакументаў не патрабуюцца; калі адрас пражывання маецца непасрэдна на картцы віда на жыхарства (Aufenthaltserlaubnis), то прадастаўленне Anmeldebestätigung ня патрабуецца)

Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца бясплатна.

Тэрмін афармлення працэдуры пастаноўкі на часовы консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце, 10 дзён з дня паступлення ў замежную ўстанову дакументаў — пры накіраванні поштай.

для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту

Законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:
 — заяву,
 — пашпарт непаўналетняга,
 — пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга,
 — адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм,
 — дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы (Aufenthaltserlaubnis, віза і Anmeldebestätigung, пераклады дадзеных дакументаў не патрабуюцца; калі адрас пражывання маецца непасрэдна на картцы віда на жыхарства (Aufenthaltserlaubnis), то прадастаўленне Anmeldebestätigung ня патрабуецца)

Пастаноўка на часовы консульскі ўлік ажыццяўляецца бясплатна.

Тэрмін афармлення працэдуры пастаноўкі на часовы консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце, 10 дзён з дня паступлення ў замежную ўстанову дакументаў — пры накіраванні поштай.

Зняцце з консульскага ўліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь „Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны зняцца з консульскага ўлiку грамадзян, якiя пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, па месцы пастаноўкi на консульскі ўлік.

Для зняцця з консульскага ўліку прадстаўляюцца:

 — заява
 — пашпарт

У выпадку зняцця з консульскага ўлiку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дакументы прадастаўляе законны прадстаўнік непаўналетняга. Пры гэтым дадаткова прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца бясплатна.

Зняцце з консульскага ўліку ажыццяўляецца ў дзень падачы заявы — пры асабістым звароце альбо 10 дзён з дня падачы заявы — пры звароце іншым спосабам.