:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной у ФРГ

18.07.2016 г.

24-25 чэрвеня 2016 г. адбыўся рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной у г.Берлін (ФРГ) для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі “Дні бяспекі АБСЕ” па тэме “Ад канфрантацыі да супрацоўніцтва: аднаўленне кааператыўнай бяспекі ў Еўропе”. Канферэнцыя праводзілася ў рамках старшынства Германіі ў АБСЕ ў бягучым годзе.

А.Купчына прыняла ўдзел у дыскусіі на тэму “Утварэнне кааліцый для адказу на глабальныя і транснацыянальныя выклікі”, зрабіўшы акцэнт на неабходнасці пераадолення крызісу давера, а таксама заахвочвання ўзаемадзеяння паміж рознымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі ў рэгіёне АБСЕ. Асаблівая ўвага была нададзенна выбудоўванню партнерстваў як адзінаму ўстойліваму падыходу да вырашэння глабальных і транснацыянальных праблем на прыкладзе рэалізацыі ў рамках ААН беларускай ініцыятывы ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі.

Падчас візіту адбылася сустрэча А.Купчыной з Дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі Маркусам Эдэрэрам. Былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, пытанні ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, прасоўвання супрацоўнiцтва па лініі Беларусь-ЕС, а таксама агульныя пытанні міжнароднай палітыкі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти