:

Аб мерапрыемстве ў г. Лібенаў

12.06.2016 г.

7 чэрвеня 2016 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ФРГ Аляксей Жбанаў наведаў заключнае мерапрыемства ў г. Лібенаў (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) у рамках міжнароднага моладзевага праекта па вывучэнні гісторыі прымусовай працы падчас Другой сусветнай вайны ў г. Лібенаў і рэгіёне.

У праекце, які быў арганізаваны дакументацыйным цэнтрам “Парахавая фабрыка Лібенаў”, узялі ўдзел больш за 30 вучняў сярэдніх школ з Беларусі, Германіі, Украіны і Польшчы, а таксама былы вязень “Працоўнага выхаваўчага лагера Лібенаў”, жыхар Украіны Карл Паюк. Удзел беларускай дэлегацыі рэалізаваны пры садзейнічанні МГА “Узаемаразуменне” (г. Мінск). На працягу дзесяці дзён адбылося наведванне шэрагу аб’ектаў на тэрыторыі федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія, звязаных з гісторыяй нацыянал-сацыялізму і прымусовай працы, праведзены майстар-класы і сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых улад, дыскусіі і прэзентацыі краін-удзельніц.


Заключнае мерапрыемства было прысвечана прэзентацыі вынікаў праекта пры ўдзеле старшыні праўлення МГА “Узаемаразуменне” Анжалікі Аношка, бургамістра г. Лібенаў Вальтэра Айснера, дырэктара дакументацыйнага цэнтра “Парахавая фабрыка ў Лібенаў” Марціна Гузэ, прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх арганізацый, СМІ.


Беларускі дыпламат падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам праекта за ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб трагедыі Другой сусветнай вайны, умацаванне міру і ўзаемаразумення ў Еўропе.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти