:

Аб памятным мерапрыемстве да 75-годдзя з дня пачатку Другой сусветнай вайны

02.09.2014 г.

1 верасня 2014 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ прыняў удзел у памятным мерапрыемстве на берлінскіх могілках св. Ядзвігі, дзе знаходзяцца звыш 1600 пахаванняў былых паднявольных работнікаў, памерлых падчас Другой сусветнай вайны. Мерапрыемства, прымеркаванае да 75-й гадавіны з дня пачатку вайны, было арганізавана грамадскай ініцыятывай на чале з К.Лёйтнэрам і гімназіяй імя М. фон Ардэна, вучні якой на працягу 7 гадоў даглядаюць пахаванні ахвяр нацыянал-сацыялізму.

У рамках урачыстай цырымоніі выступілі бургамістр акругі Ліхтэнберг г. Берліна А.Гайзель, дырэктар гімназіі імя М. фон Ардэна А.Сардзізонг, прадстаўнікі дыпмісій Польшчы, Расіі, Беларусі, Францыі.

Беларускі дыпламат асабліва падкрэсліў трагедыю мірнага насельніцтва нашай краіны падчас Другой сусветнай вайны, прыгадаў спаленыя акупантамі вёскі і працытаваў радкі, выбітыя на брацкай магіле ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Вучні гімназіі зачыталі імёны звыш 200 немаўлят, народжаных у няволі і пахаваных сярод іншых ахвяр фашызму на могілках св. Ядзвігі. Пасля адбылося ўскладанне кветак да сімвалічных помнікаў.

На заканчэнне мерапрыемства госці наведалі дакументальную выставу ў гімназіі М. фон Ардэна, прысвечаную лёсу польскай паднявольнай работніцы, якая загінула ў г. Берліне.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти