:

Аб выступах беларускіх калектываў у Германіі

18.06.2014 г.

13-15 чэрвеня 2014 г. у рамках міжнароднага фестывалю “Ад Шпрэе да Одэра – музыканты ў турнэ” адбыўся шэраг канцэртных выступаў у Германіі Народнай харавой капэлы “Раніца” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск) пад кіраўніцтвам В.Масленікава, біг-бэнда “Teen Time” дзіцячай музычнай школы № 14 г. Мінска і інструментальнага ансамбля “TheUnlimitedTrio”, які складаецца з маладых беларускіх выканаўцаў – выпускнікоў Пражскай акадэміі музычных мастацтваў.

Удзел беларускіх калектываў у фестывалі арганізаваны дзякуючы падтрымцы Пасольства Беларусі ў ФРГ і Спеўнага таварыства акругі Одэр-Шпрэе (федэральная зямля Брандэнбург).

Выступы як у фармаце асобных канцэртаў, так і сумесна з германскімі і польскімі харамі і моладзевымі духавымі аркестрамі прайшлі ў гг. Берліне, Бад Заараве, Фюрстэнвальдэ, Айзэнхютэнштаце, Беэскаве (ФРГ), Слубіцэ (Польшча).

У выкананні хору “Раніца” гучалі шэдэўры рускай духоўнай харавой музыкі, творы сучасных беларускіх і расійскіх кампазітараў, беларускія народныя песні, вядомыя спірычуэлсы. Біг-бэнд “Teen Time” прэзентаваў праграму папулярных джазавых кампазіцый. “The Unlimited Trio” выканала шэраг арыгінальных твораў уласнага аўтарства.

Прафесійнае майстэрства, шырокі рэпертуар, эмацыйнасць і імпэт маладых айчынных музыкантаў выклікалі захопленую рэакцыю слухачоў, іх выступы пацвердзілі высокі ўзровень развіцця культуры і музычнай адукацыі ў нашай краіне.

Канцэрты з удзелам беларускіх калектываў наведалі, у тым ліку па запрашэнню Пасольства Беларусі ў ФРГ, дэпутат Бундэстага М.Пацэльт, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзелавых колаў, устаноў адукацыі і культуры, выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць на тэрыторыі Германіі. Мерапрыемствы атрымалі асвятленне ў рэгіянальным друку.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти