:

Аб памятным мерапрыемстве ў г. Нінбургу

03.05.2016 г.

26 красавіка 2016 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ на запрашэнне арганізатараў прыняў удзел у традыцыйным Дні памяці аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы ў г. Нінбургу (федэральная зямля Ніжняя Саксонія), які з 1991 года падтрымлівае пабрацімскія сувязі з г. Віцебскам.



Асноўная цырымонія прайшла ля помніка “Чарнобыльская Мадона” аўтарства беларускага скульптара І.Казака. Пасля гэтага адбылася сумесная малітва, праведзеная пастарам евангелічнай царквы г. Нінбурга.


У мерапрыемствах удзельнічалі бургамістр г. Нінбурга Хенінг Онкес, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, грамадскага аб’яднання па падтрымцы пабрацімскіх сувязей “НіВіт”, царкоўных колаў, грамадскіх арганізацый, СМІ.


Да прысутных звярнуліся намеснік бургамістра г. Нінбурга Вільгельм Шлемермаер, кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Памяць” Томас Гатэр.


Беларускі дыпламат у сваім выступе акрэсліў прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне па пераадоленню наступстваў аварыі на ЧАЭС, прывёў канкрэтныя лічбы і факты, выказаў удзячнасць за ўклад германскіх дабрачынных арганізацый у дапамогу пацярпеламу насельніцтву ў Беларусі, адзначыў важнасць працягу і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти