:

Аб выступе магілёўскіх музыкантаў у г.Вітэнбергу

03.05.2016 г.

1 мая 2016 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ наведаў заключны канцэрт у рамках штогадовага праекта “Міжнародныя музычныя сустрэчы моладзі” у г. Вітэнбергу (федэральная зямля Саксонія-Анхальт).

У аснове праекта, які рэалізуецца на працягу 24 гадоў Германска-Расійскім таварыствам г. Вітэнберга, ляжаць сумесныя выступы ў г. Вітэнбергу і рэгіёне маладых музыкантаў з Беларусі і шэрагу іншых краін. Удзельнікі праекта абменьваюцца вопытам падчас майстар-класаў, ім прапануецца шырокая культурная праграма. У гэтым годзе ў Германіі знаходзіліся 27 педагогаў і навучэнцаў 6-й музычнай школы і іншых навучальных устаноў г. Магілёва, а таксама 10 маладых магілёўскіх мастакоў. Паездка беларускай дэлегацыі арганізавана ў межах шматгадовых партнёрскіх адносін паміж гг. Магілёвам і Вітэнбергам.


З удзелам юных музыкантаў з Беларусі, Германіі, Расіі і Балгарыі адбылося каля 10 канцэртаў у навучальных установах і на прэстыжных сцэнічных пляцоўках г. Вітэнберга і наваколля. Усе мерапрыемствы, якія традыцыйна прайшлі на высокім выканальніцкім узроўні, атрымалі шырокае асвятленне ў рэгіянальным друку.


Ганаровымі гасцямі заключнага канцэрта сталі дэпутат Бундэстага, член Германска-Беларускай парламенцкай групы Ульрых Пецальд, прадстаўнікі дзелавых колаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, СМІ. Беларускі дыпламат звярнуўся да членаў магілёўскай дэлегацыі і арганізатараў са словамі падзякі за ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь у Германіі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти