:

Аб сустрэчы германскіх удзельнікаў пабрацімскага руху

11.12.2014 г.


 

5 снежня 2014 г. у Пасольстве Беларусі ў ФРГ адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў германскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія сувязі з беларускімі гарадамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек з 18 гарадоў Германіі, якія прадстаўлялі гарадскія адміністрацыі, таварыствы дружбы і іншыя грамадскія арганізацыі.

З прывітальным словам выступілі саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў ФРГ Сяргей Маліноўскі, старшыня праўлення фонда “Сустрэчы Захад-Усход” Хельмут Домке, старшыня Федэральнага аб’яднання таварыстваў “Захад-Усход” Петэр Франке.



Прадстаўнік дыпмісіі падкрэсліў значную ролю пабрацімскіх сувязей у развіцці беларуска-германскіх адносін, пацвердзіў нязменную іх падтрымку з боку Пасольства, азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з асноўнымі накірункамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, заклікаў надаць асаблівую ўвагу 70-годдзю Перамогі над фашызмам, якое будзе адзначацца ў 2015 годзе.


Прысутныя абмяняліся інфармацыяй аб выніках працы па лініі пабрацімскіх сувязей у 2014 годзе і планах на наступны год, вопытам рэалізацыі канкрэтных праектаў у галінах адукацыі, культуры, турызму, камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай дапамогі, закранулі шэраг праблемных пытанняў, у тым ліку недастатковы ахоп моладзі, пэўныя цяжкасці фінансавання ўзаемных паездак, пасіўную пазіцыю кіраўніцтва некаторых беларускіх гарадоў-пабрацімаў і высокую ратацыю адказных супрацоўнікаў гарадскіх адміністрацый, недастатковае альбо некарэктнае асвятленне пабрацімскай тэматыкі ў германскіх СМІ.

Удзельнікі сустрэчы далі пазітыўную ацэнку вынікам 8-й канферэнцыі гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, якая адбылася ў г. Франкфурце-на-Одэры ў красавіку 2014 г., і выказалі шэраг прапаноў да наступнай канферэнцыі, правядзенне якой плануецца ў 2016 годзе ў г. Нясвіжы. У прыватнасці, асаблівую ўвагу мяркуецца надаць уліку ў рамках пабрацімскага руху правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, больш актыўнаму прыцягненню моладзі і паляпшэнню ўзаемадзеяння паміж гарадскімі ўладамі і грамадскімі ініцыятывамі.

Прадстаўнікі г. Франкфурта-на-Одэры абвесцілі аб намеры правесці ў верасні 2015 г. моладзевую канферэнцыю гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, магчыма, з удзелам польскіх партнёраў.

Было адзінагалосна ўхвалена рашэнне рэкамендаваць Міністэрству замежных спраў Германіі арганізаваць правядзенне на рэгулярнай аснове сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх гарадоў-пабрацімаў на базе Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь.

Падчас сустрэчы быў зладжаны паказ жывапісных твораў членаў Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра і Паўла Хадаровічаў, якія знаходзіліся ў г. Берліне па запрашэнню беларускай дыпмісіі.

Удзельнікам сустрэчы былі прапанаваны інфармацыйныя матэрыялы пра турыстычны і культурны патэнцыял Беларусі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти