:

Аб выступах ансамбля “Тутэйшая шляхта”

25.06.2015 г.

З 19 да 24 чэрвеня 2015 г. адбылася гастрольная паездка па Германіі Народнага самадзейнага фальклорнага ансамбля БДУ “Тутэйшая шляхта”, арганізаваная пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ у мэтах пашырэння беларуска-германскага культурнага супрацоўніцтва.


Ансамбль, створаны ў 1992 годзе, займаецца адраджэннем музыкі, калісьці папулярнай у асяроддзі беларускай шляхты. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Белдзяржуніверсітэта. Рэпертуар ансамбля ахоплівае старадаўнія рэлігійныя гімны, інструментальныя кампазіцыі, народныя песні, стылізываныя аўтарскія творы сучасных беларускіх кампазітараў. У праграму калектыва ўваходзяць таксама вядомыя шляхецкія танцы і элементы рыцарскіх баёў у выкананні артыстаў  анімацыйнага тэатра “Майстэрня ўражанняў”.

Ансамбль “Тутэйшая шляхта” прыняў удзел у міжнародным фестывалі “Фюрстэнвальдскія дні музыкі”, які прайшоў у г. Фюрстэнвальдэ (федэральная зямля Брандэнбург) з 19 да 21 чэрвеня.

   

Акрамя таго, адбыліся выступы ў гг. Дрэздэне, Айзэнхютэнштаце, Хельмштэце, Міндэне, арганізаваныя сумесна са Спеўным таварыствам “Одэр-Шпрэе”, Таварыствам дружбы “Германія-Беларусь”, Таварыствам пабрацімскіх сувязей г. Хельмштэта (горад-пабрацім г. Светлагорска), Таварыствам па сувязях з Усходняй Еўропай г. Міндэна (горад-пабрацім г. Гродна).

Выканаўчае майстэрства, шырокі рэпертуар, выдатныя сцэнічныя касцюмы маладых беларускіх музыкантаў выклікалі захопленую рэакцыю публікі, іх выступы пацвердзілі высокі ўзровень развіцця культуры і адукацыі ў нашай краіне, дазволілі паглыбіць і пашырыць уяўленне немцаў аб гістарычнай і культурнай спадчыне Беларусі.

Канцэрты з удзелам калектыва наведалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзелавых колаў, устаноў адукацыі і культуры, выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць на тэрыторыі Германіі. Мерапрыемствы атрымалі асвятленне ў рэгіянальным друку.

Прадстаўнік беларускай дыпмісіі з нагоды наведвання выступаў ансамбля правёў сустрэчы з кіраўніцтвам згаданых арганізацый-партнёраў, абмеркаваў стан і перспектывы далейшага развіцця пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі Беларусі і Германіі, шляхі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры і іншых галінах.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти