:

Аб свяце гарадоў-пабрацімаў ў г. Франкфурце-на-Одэры

16.08.2016 г.

14 жніўня 2016 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ наведаў свята гарадоў-пабрацімаў у рамках 18-га Міжнароднага летніка моладзі «Sommercamp» у г. Франкфурце-на-Одэры (федэральная зямля Брандэнбург).

Да ўдзелу ў штогадовай праграме запрашаюцца студэнты і школьнікі з гарадоў-пабрацімаў г. Франкфурта-на-Одэры, уключаючы Віцебск – партнерскія сувязі з ім падтрымліваюцца з 1991 года. Падчас летніка праводзяцца экскурсіі па Германіі і Польшчы, дыскусіі, нацыянальныя вечарыны, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы.


Сёлетні фестываль сабраў больш за 100 удзельнікаў з 9 гарадоў Беларусі, Германіі, Польшчы, Украіны, Балгарыі, Францыі, Ізраіля. Беларуская дэлегацыя складаецца з 10 чалавек на чале з супрацоўнікам Віцебскага гарвыканкама.


Галоўнай часткай свята стала ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 25-годдзю з дня ўсталявання г. Франкфуртам-на-Одэры партнёрскіх сувязей з г. Віцебскам і 40-годдзю – з г. Німам (Францыя).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутат Бундэстага Томас Норд, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі г. Франкфурта-на-Одэры, палітычных, дзелавых і культурных колаў рэгіёна.


Члены віцебскай дэлегацыі прэзентавалі насычаную культурную праграму з беларускімі песнямі і танцамі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти