:

Аб беларуска-сербалужыцкай літаратурнай вечарыне

03.12.2014 г.

           

28 лістапада 2014 г. у Пасольстве Беларусі ў ФРГ адбылася беларуска-сербалужыцкая літаратурная вечарына. Цэнтральным пунктам мерапрыемства стала творчая сустрэча з вядомым германскім пісьменнікам, прадстаўніком славянскай нацыянальнай меншасці лужыцкіх сербаў Крыстыянам Шнайдэрам-Краўцам.

Даведачна: К.Шнайдэр-Краўц (нар. У 1938 годзе) – член Сербалужыцкага саюза дзеячаў культуры і мастацтва, ПЭН-цэнтра Германіі, аўтар шэрагу кніг на сербалужыцкай і нямецкай мовах, у тым ліку “Беларускія імпрэсіі” (1971 г.), “Мая Лужыца” (2000 г.), “Харваты, сербы, баснійцы” (2001 г.), “Канец раю” (2012 г.). У 2006 годзе прымаў удзел у з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2008 годзе арганізаваў паездку ў Беларусь дэлегацыі дзелавых і культурных колаў Саксоніі.

Падчас вечарыны прагучалі ўрыўкі з рамана К.Шнайдэра-Краўца “Канец раю”, а таксама вершы сербалужыцкіх паэтаў у арыгінале і ў перакладах вядомых беларускіх паэтаў, асобныя часткі з араторыі класіка сербалужыцкай музыкі К.А. Коцара “Вясна”. У зале, дзе праходзіла мерапрыемства, была арганізавана экспазіцыя кніг К.Шнайдэра-Краўца і іншых выданнях на сербалужыцкай мове.

У рамках вечарыны адбылося адкрыццё выстаўкі жывапісных твораў членаў Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра і Паўла Хадаровічаў у прысутнасці аўтараў.

Сярод шматлікіх удзельнікаў мерапрыемства знаходзіліся прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, навуковых, культурных і адукацыйных устаноў Германіі, творчай інтэлігенцыі.

У прывітальным слове Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро адзначыў цесныя гістарычныя сувязі паміж беларускай і сербалужыцкай літаратурамі, падкрэсліў важнасць культурных кантактаў для ўмацавання міру і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Германіі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти