:

Аб удзеле беларускай каманды ў чэмпіянаце Еўропы па эншын-каратэ

13.11.2014 г.



8 лістапада 2014 г. нацыянальная каманда Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ упершыню прыняла ўдзел у 12-м адкрытым чэмпіянаце Еўропы па эншын-каратэ ў г. Фрайбургу (федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг).

Даведачна: “эншын-каратэ” – школа баявых мастацтваў, у аснове якой ляжыць стратэгія, што дазваляе выкарыстоўваць наступальную сілу суперніка супраць яго самога. Міжнародная асацыяцыя каратэ “Эншын кай кан” заснавана ў 1988 годзе, яе штаб-кватэра знаходзіцца ў г. Дэнверы (ЗША). Беларуская федэрацыя эншын-каратэ дзейнічае з 2009 года.

У склад каманды на чале з кіраўніком гомельскага клуба “Шынь-до”, намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі эншын-каратэ Паўлам Віхаравым увайшлі 10 юных спартсменаў з г. Гомеля ва ўзросце ад 9 да 19 гадоў.

Акрамя беларускай дэлегацыі, у спаборніцтвах удзельнічалі каратысты з Германіі, Расіі, Нідэрландаў, Румыніі, Украіны, Польшчы, Турцыі, ЗША. На чэмпіянаце прысутнічаў заснавальнік школы “эншын-каратэ” Ёка Ніномія.

Па выніках баёў беларускія ўдзельнікі здабылі адзін залаты і чатыры срэбныя медалі. Паспяховы выступ нашай каманды быў адзначаны арганізатарамі чэмпіяната.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти