:

Аб адкрыцці выстаўкі беларускай графікі

18.12.2014 г.

         

15 снежня 2014 г. у памяшканні галоўнага офіса “Фольксбанка” у г. Пірне (федэральная зямля Саксонія) адбылося адкрыццё выстаўкі сучаснай беларускай графікі „Raum.by: Grafik“, арганізаванай Пасольствам Беларусі ў ФРГ сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў (БДАМ) пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Разам у будучыню” (г. Пірна).

Экспазіцыя ўключае 27 твораў 20 аўтараў, выкананых у розных тэхніках, з калекцыі БДАМ. Выстаўка дэманструецца ў Германіі ўпершыню.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя БДАМ на чале з рэктарам М.Баразной, якая знаходзілася ў Германіі з рабочым візітам па запрашэнню Пасольства.

З прывітальным словам да шматлікіх гасцей вернісажа, сярод якіх былі рэктар Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў у г. Дрэздэне М.Флюге, прадстаўнікі гарадскіх уладаў, палітычных партый, дзелавых і культурных колаў, грамадскіх арганізацый, СМІ г. Пірны і рэгіёна, звярнуліся старшыня праўлення “Фольксбанка Пірны” Х.Хэнзель, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М.Баразна, старшыня грамадскага аб’яднання “Разам у будучыню” Х.Забель.

        

Прадстаўнік беларускай дыпмісіі агучыў прывітальны зварот Пасла Рэспублікі Беларусь у ФРГ А.Гіро.

Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычным патэнцыяле Беларусі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти