:

Аб мерапрыемствах, прымеркаваных да 31-й гадавіны з дня аварыі на ЧАЭС

27.04.2017 г.

26 красавіка 2017 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Д.Сідарэнка прыняў удзел у традыцыйным Дні памяці аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы ў г.Нінбургу (федэральная зямля Ніжняя Саксонія), які з 1991 года падтрымлівае пабрацімскія сувязі з г.Віцебскам.





Падчас урачыстай цырымоніі ля помніка “Чарнобыльская Мадона” (аўтар – беларускі скульптар І.Казак) Пасол выступіў з прывітальным словам, у якім распавёў пра наступствы катастрофы для Беларусі, намаганні па іх пераадольванні, а таксама выказаў падзяку Ураду і грамадзянам Германіі за гуманітарную дапамогу і салідарнасць. Да прысутных таксама звярнуўся бургамістр г.Нінбурга Х.Онкес, кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Памяць” Т.Гатэр. Выступоўцы надалі асаблівую ўвагу неабходнасці захавання памяці пра ахвяр Чарнобыльскай і Фукусімскай трагедый і мерам па недапушчэнню паўтарэння падобных падзей.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, грамадскіх аб’яднанняў, царкоўных колаў, гуманітарных арганізацый, СМІ.

Візіт кіраўніка беларускай дыпламатычнай установы ў г.Нінбург быў згаданы ў пазітыўным ключы ў рэгіянальных СМІ.

У гэты ж дзень прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ прыняў удзел у мерапрыемствах у гг.Вольфенбютэль і Зальцгітэр (федэральная зямля Ніжняя Саксонія), прымеркаваных да 31-й гадавіны з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у рамках Экалагічнага фестывалю “Дзеля будучыні пасля Чарнобыля і Фукусімы”, які праводзіўся пры падтрымцы Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра з мэтай прыцягнуць увагу нямецкай грамадскасці да такіх тэм, як перспектывы атамнай энергетыкі, пашырэнне выкарыстання аднаўляемых крыніц энергіі, ахова навакольнага асяроддзя.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти