:

Аб адкрыцці выстаўкі А.Сысун

12.06.2016 г.

9 чэрвеня 2016 г. у памяшканнях палацава-паркавага комплекса “Барочны сад Гросзэдліц” (г. Хайдэнаў, федэральная зямля Саксонія) адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі беларускай мастачкі Алены Сысун (ігуменні Елісаветы), якая сёння з’яўляецца настаяцельніцай Увядзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў в. Багушы Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці.



У склад экспазіцыі ўвайшлі каля 70 арыгінальных твораў розных часоў, выкананых у тэхніцы тэкстыльнага калажа.


Выстаўка падрыхтавана пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі “Разам у будучыню” (г. Пірна), якая займаецца рэалізацыяй дабрачынных праектаў у Брагінскім раёне і іншых рэгіёнах Беларусі.


З прывітальным словам перад гасцямі вернісажа выступілі дырэктар палацава-паркавага комплекса “Барочны сад Гросзэдліц” Андрэа Дзітрых, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ФРГ Аляксей Жбанаў, старшыня таварыства “Разам у будучыню” Хайке Забель.


     

Мастачка, якая наведала Германію на запрашэнне Пасольства, звярнулася да прысутных са словамі ўдзячнасці і надзеі на падтрымку ў далейшым развіцці створанага ёю манастыра, уключаючы заснаванне прыюта для дзяўчынак-сірот.


Музычнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечыла сямейнае трыё выхадцаў з Беларусі Арцімовічаў, якія стала пражываюць у Германіі.


Мерапрыемства асвятлялася мясцовым тэлебачаннем і іншымі СМІ.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти