:

Аб мерапрыемстве ў г. Вецлары

18.07.2016 г.

18 ліпеня 2016 г. саветнік Пасольства Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў г. Вецлары (федэральная зямля Гесэн), прысвечаным 25-годдзю правядзення Германска-беларускім таварыствам дружбы “Калі ласка – Вількомэн” лінгвакраіназнаўчых курсаў для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

 

За 25 гадоў у рамках праекта г. Вецлар наведалі больш за 500 студэнтаў і выкладчыкаў ВДУ, якія мелі магчымасць паглыбіць веданне нямецкай мовы, пазнаёміцца з рознымі аспектамі жыцця ў Германіі, прадставіць сваю краіну, устанавіць перспектыўныя сувязі.

Удзельнікамі вечарыны сталі прадстаўнікі гарадскога кіраўніцтва, палітычных, дзелавых, рэлігійных, культурных колаў, СМІ, жыхары г. Вецлара і іншых гарадоў, якія размясцілі ў сябе беларускіх студэнтаў.


З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся обербургамістр г. Вецлара Манфрэд Вагнер, кіраўнік евангелічнай абшчыны Б’ёрн Хаймер, заснавальнікі лінгвакраіназнаўчых курсаў – старшыня
Германска-беларускага таварыства дружбы “Калі ласка – Вількомэн” У.Хайнэке і шматгадовы выкладчык нямецкай мовы ВДУ, паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч.

  

Прадстаўнік беларускай дыпмісіі ў сваім выступе выказаў удзячнасць германскаму боку за рэалізацыю праекта, падкрэсліў важнасць студэнцкіх абменаў і дзейнасці таварыства дружбы “Калі ласка – Вількомэн” у цэлым для развіцця двухбаковых адносін.


Віцебскія студэнты прэзентавалі насычаную культурную праграму.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти