:

Аб выступе беларускіх танцавальных калектываў

31.10.2014 г.

 
Foto: Alexander Rausch


29 кастрычніка 2014 г. у Расійскім доме навукі і культуры ў г. Берліне адбыўся выступ узорных ансамбляў танца “Лянок” Палаца культуры Мінскага трактарнага завода і “Цягнічок” Палаца культуры чыгуначнікаў (г. Мінск), арганізаваны пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ. Гастрольная паездка юных беларускіх танцораў уключае шэраг канцэртаў у гарадах Польшчы і Германіі.

У праграму канцэрта, які прайшоў з аншлагам, увайшлі апрацоўкі беларускіх народных танцаў, а таксама ўзоры танцавальнага фальклору Расіі, Польшчы, Эстоніі.

Сярод гледачоў прысутнічалі шматлікія выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць у Германіі, і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі ў поўным складзе.

Высокі ўзровень выканання, дзіцячая эмацыйнасць і непасрэднасць, разнастайнасць канцэртных строяў выклікалі шчырае захапленне публікі.

Пасля выступу Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро выказаў мастацкім кіраўнікам і ўдзельнікам танцавальных калектываў удзячнасць за істотны ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі ў Германіі і пажадаў ім далейшых творчых поспехаў.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти