:

Аб рабочым візіце А.М. Купчыной у Германію

23.04.2015 г.

21-22 красавіка 2015 г. у г. Берліне (ФРГ) з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Аленай Купчыной.

А.Купчына прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “east forum Berlin”, правяла перамовы з саветнікам Федэральнага канцлера ФРГ па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Крыстофам Хойсгенам і Дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Штэфанам Штайнляйнам.

Адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Германіі. Германскую дэлегацыю ўзначаліў Упаўнаважаны па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства замежных спраў Корд Маер-Клот.


Падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, удзелу Рэспублікі Беларусь у працэсах еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеяння з ФРГ у рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти