:

Аб паказе дакументальнага фільма «Трасцянец. Мы вінны ім памяць»

17.06.2016 г.

14 чэрвеня 2016 г. у Германска-Расійскім музеі капітуляцыі “Берлін-Карлсхорст” адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма вядомага беларускага рэжысёра, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Юрыя Гарулёва “Трасцянец. Мы вінны ім памяць”.


Фільм зняты на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у 2015 годзе. Здымкі адбываліся ў Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, у тым ліку пры садзейнічанні замежных устаноў Рэспублікі Беларусь.


Стужка расказвае трагічную гісторыю лагера смерці “Трасцянец” пераважна праз лёсы яго ахвяр і іх нашчадкаў у розных краінах, знаёміць гледача з працай па стварэнні мемарыяльнага комплекса “Трасцянец”.


З прывітальнымі словамі перад удзельнікамі мерапрыемства, сярод якіх былі члены здымачнай групы, прадстаўнікі МЗС ФРГ, германскіх фондаў, устаноў навукі, адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, СМІ, выступілі дырэктар музея “Берлін-Карлсхорст” Ёрг Марэ і Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ФРГ Аляксей Жбанаў. Беларускі дыпламат адзначыў вялікую ўвагу, якая надаецца ў нашай краіне рэалізацыі праекта па стварэнні мемарыяла агульнаеўрапейскага значэння ў Трасцянцы, і выказаў удзячнасць за дапамогу германскім партнёрам.


Пасля паказа прайшлі абмеркаванне фільма і дыскусія па тэматыцы Трасцянца з удзелам рэжысёра Юрыя Гарулёва і кіраўніцы прадстаўніцтва Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ў г. Берліне Астрыд Зам. Быў выказаны шэраг прапаноў па далейшым пашырэнні ведаў пра трагедыю Трасцянца ў Германіі і Еўропе ў цэлым.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти