:

Аб адкрыцці выстаўкі ў г. Хільдбургхаўзэне

27.02.2015 г.

 

26 лютага 2015 г. адбылося адкрыццё выстаўкі “Імгненні Першай сусветнай вайны. Погляд па абодва бакі фронта” з калекцыі беларускага гісторыка Ул. Ліхадзедава ў Дзяржаўным цэнтры прафесійнай падрыхтоўкі ў г. Хільдбургхаўзэне (федэральная зямля Цюрынгія).


Выстаўка ўключае 12 двухбаковых стэндаў, на якіх размешчаны звыш 40 унікальных фотаздымкаў часоў Першай сусветнай вайны, зробленых на тэрыторыі Беларусі, з подпісамі на трох мовах.

Мерапрыемства падрыхтавана сумесна з Цюрынгскай зямельнай арганізацыяй Германскага народнага саюза па доглядзе ваенных пахаванняў, якая паралельна прэзентавала сваю экспазіцыю пад назвай “14/18 – у цэнтры Еўропы. Катастрофа Першай сусветнай вайны і яе наступствы для 20 і 21 стагоддзяў”.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі акругі Хільдбургхаўзэн Т.Мюлер, намеснік старшыні Цюрынгскай зямельнай арганізацыі Германскага народнага саюза Х.-П.Кох, кіраўніцтва Дзяржаўнага цэнтра прафесійнай падрыхтоўкі, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, рэгіянальных СМІ, выкладчыкі і вучні шэрагу навучальных устаноў г. Хільдбургхаўзэна.

Выступоўцы падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай памяці пра трагедыю Першай сусветнай вайны і актыўнай працы, накіраванай на ўмацаванне міру і ўзаемаразумення паміж народамі ў сённяшнім свеце.

 

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы Дзяржаўнага цэнтра прафесійнай падрыхтоўкі зрабілі прэзентацыю па выніках сваёй паездкі ў Беларусь у верасні 2014 г., якая адбылася ў рамках школьнага абмену з раённай гімназіяй г. Глубокае Віцебскай вобласці.

Выстаўка працягнецца да канца сакавіка.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти