:

Аб кансультацыях паміж МЗС Беларусі і МЗС Германіі

17.04.2014 г.

15-16 красавіка 2014 г. у г. Берліне (ФРГ) з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Аленай Купчыной.

16 красавіка адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Германіі. Германскую дэлегацыю ўзначаліў Упаўнаважаны па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства замежных спраў Корд Маер-Клот.

У гэты ж дзень А.Купчына правяла перамовы з Дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Маркусам Эдэрэрам.

Падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя праблемы міжнароднай палітыкі.

У ходзе візіту адбыўся таксама шэраг рабочых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з дэпутатамі Бундэстага.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти