:

Аб адкрыцці выстаўкі габеленаў у г. Нінбургу

11.04.2014 г.

8 красавіка 2014 г. у фае гарадскога тэатра г. Нінбурга (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) адбылося адкрыццё выстаўкі сучаснага беларускага габелена “Узорны спеў”.

Выстаўка арганізавана Пасольствам Беларусі ў ФРГ сумесна з секцыяй мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў пры падтрымцы адміністрацыі г. Нінбурга і таварыства дружбы “НіВіт” і прымеркавана да 25-годдзя з дня заснавання тэатра.

Нінбург з 1991 года падтрымлівае пабрацімскія сувязі з г. Віцебскам. На рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца культурныя, адукацыйныя, моладзевыя абмены, рэалізуюцца сумесныя праекты.

Экспазіцыя ўключае 23 творы 10 вядучых беларускіх мастакоў розных пакаленняў, якія працуюць у галіне мастацкага тэкстылю. Канцэпцыя грунтуецца на творчым пераасэнсаванні і развіцці шматвяковых традыцый беларускага ткацтва. Раней выстаўка з вялікім поспехам была паказана ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, у шэрагу гарадоў Польшчы.

У вернісажы прынялі ўдзел супрацоўнікі гарадской адміністрацыі і дэпутаты гарадской рады, актывісты грамадскага аб’яднання “НіВіт”, шматлікія прадстаўнікі дзелавых і культурных колаў горада, рэгіянальных СМІ, выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць у Германіі.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро, бургамістр г. Нінбурга Хенінг Онкес, члены творчай дэлегацыі ў складзе трох аўтараў экспанаваных габеленаў – Уладзіміра Лісавенкі, Вольгі Рэднікінай і Марыі Барысенка, якія знаходзяцца ў Германіі па запрашэнню Пасольства.

Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны нацыянальныя беларускія прысмакі і інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычным патэнцыяле Беларусі з акцэнтам на чэмпіянат свету па хакеі – 2014.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти