:

Аб 12-м пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

28.06.2014 г.

26 чэрвеня 2014 г. у г.Берліне адбылося 12-е пасяджэнне Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.

Беларускую частку Рабочай групы ўзначаліў дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў І.Назарук, германскую — начальнік рэферата па супрацоўніцтве з краінамі Ўсходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа, Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі А.Нойман.

Падчас пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, магчымасці і перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва ў гэтых галінах.

Удзельнікі пасяджэння вызначылі шэраг мер па актывізацыі ўзаемадзеяння ў галінах прамысловасці, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, лагістыкі, стандартызацыі і сертыфікацыі, а таксама па лініі ўстаноў, якія займаюцца прыцягненнем інвестыцый і краінавым маркетынгам. Разгледжаны шляхі інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па такіх перспектыўных галіновых накірунках, як павышэнне кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў, энергазберажэнне і аднаўляемыя крыніцы энергіі. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы шэрагу сумесных мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы ўдзелу нашай краіны ў Мытным саюзе / Адзінай эканамічнай прасторы / Еўразійскім эканамічным саюзе і магчымасцям для германскага бізнесу ў Беларусі ў гэтым кантэксце.

Чарговае пасяджэнне групы запланавана на 2015 год у Беларусі.

У перыяд знаходжання ў г.Берліне прадстаўнікамі банкаўскага сектара Беларусі, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, праведзены шэраг сустрэч і перамоў з з германскімі партнёрамі
.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти