:

Аб выступе танцавальных калектываў

04.11.2015 г.

30 кастрычніка 2015 г. у культурным цэнтры раёна Хелерсдорф г. Берліна адбыўся выступ узорных ансамбляў народнага танца “Пралесачка” Палаца культуры Мінскага аўтазавода і “Цягнічок” Палаца культуры чыгуначнікаў (г. Мінск), арганізаваны пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ у рамках пабрацімскіх сувязей паміж Кастрычніцкім раёнам г. Мінска і акругай Марцан-Хелерсдорф г. Берліна, якія падтрымліваюцца з 1993 года.

У праграму канцэрта, які прайшоў з аншлагам, увайшлі апрацоўкі беларускіх народных танцаў, а таксама ўзоры танцавальнага фальклору іншых краін.


Сярод гледачоў прысутнічалі прадстаўнікі дзелавых колаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць у Германіі, супрацоўнікі беларускай дыпмісіі.


Высокі ўзровень выканання, дзіцячая эмацыйнасць і непасрэднасць, разнастайнасць канцэртных строяў выклікалі шчырае захапленне публікі.


Пасля выступу саветнік Пасольства Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў выказаў мастацкім кіраўнікам і ўдзельнікам танцавальных калектываў удзячнасць за істотны ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі ў Германіі і пажадаў ім далейшых творчых поспехаў.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти