:

Аб мерапрыемствах да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы

26.04.2016 г.

23 красавіка 2016 г. прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ выступіў з прывітальным словам на адкрыцці другога Экалагічнага фестывалю ў г. Вольфенбютэлі (федэральная зямля Ніжняя Саксонія).

Фестываль праводзіцца з 2014 года ў рамках Еўрапейскіх тыдняў памяці “За будучыню пасля Чарнобыля і Фукусімы”, якія арганізуюцца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам, і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў з мэтай прыцягнуць увагу нямецкай грамадскасці да такіх тэм, як перспектывы атамнай энергетыкі, пашырэнне выкарыстання аднаўляемых крыніц энергіі, ахова навакольнага асяроддзя.


На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця на галоўнай плошчы г. Вольфенбютэля прагучалі таксама прывітальныя прамовы кіраўнікоў акругі і горада, Генеральнага консула Украіны ў г. Гамбургу, прадстаўнікоў Евангелічнай царквы, чарнобыльскіх ініцыятыў рэгіёна.


24 красавіка 2016 г. супрацоўнік беларускай дыпмісіі прыняў удзел з прывітальным словам у памятным мерапрыемстве да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, якое прайшло ў г. Эрфтштаце (федэральная зямля Паўночны Рэйн – Вестфалія). Арганізатарам акцыі выступіла грамадская ініцыятыва “Дапамога дзецям, пацярпелым ад Чарнобыля”, якая з 1993 года аказвае разнапланавую падтрымку ахвярам аварыі на ЧАЭС (накіраванне гуманітарнай дапамогі, прыём дзяцей на аздараўленне, стажыроўкі беларускіх дактароў у Германіі, спецыяльныя праграмы для хворых дзяцей у Беларусі і інш.).


   

Цягам мерапрыемства адбыліся таксама выступы кіраўнікоў названай ініцыятывы, адміністрацыі г. Эрфтштата і акругі Рэйн-Эрфт, актывіста міжнароднага аб’яднання “Лекары за недапушчэнне ядзернай вайны” Дзёртэ Зідэнтопф, прадстаўніцы партнёрскіх структур г. Магілёва Алы Сярожкінай, прэзентацыя асноўных напрамкаў дзейнасці арганізацыі “Дапамога дзецям, пацярпелым ад Чарнобыля”.


Падчас імпрэзы дэманстраваліся малюнкі навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Магілёва па чарнобыльскай тэматыцы.


У сваіх зваротах да ўдзельнікаў мерапрыемстваў беларускі дыпламат акрэсліў прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне па пераадоленню наступстваў аварыі на ЧАЭС, прывёў канкрэтныя лічбы і факты, выказаў удзячнасць за ўклад германскіх дабрачынных арганізацый у дапамогу пацярпеламу насельніцтву ў Беларусі, адзначыў важнасць працягу і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти