:

Супрацоўніцтва ў галіне культуры

Беларусь і Германію аб'ядноўваюць глыбокія гістарычныя і культурныя сувязі. З часоў Адраджэння абедзве краіны знаходзіліся ў агульнай еўрапейскай культурнай прасторы. Паказальна, што ў 2017 годзе 500-годдзе Рэфармацыі ў Германіі супала з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання – выданнем першай кнігі беларускім асветнікам і гуманістам Францыскам Скарынам.

Беларускія кнігавыдавецкія арганізацыі на рэгулярнай аснове прымаюць удзел ва Франкфурцкім кніжным кірмашы. Найбуйнейшым германскім бібліятэкам перадаюцца калекцыі беларускіх выданняў, якія прадстаўляюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Актыўнае супрацоўніцтва ў сферы культуры дазваляе беларускім і германскім грамадзянам азнаёміцца з багатай культурнай спадчынай дзвюх краін і спрыяе росту ўзаемаразумення. Сучаснае беларускае мастацтва пастаянна прадстаўлена па ўсёй Германіі. Штогод арганізуюцца выставы сучасных беларускіх мастакоў у розных германскіх гарадах. Музыкі, тэатральныя трупы, стваральнікі фільмаў з Беларусі прымаюць паспяховы ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў Германіі.


 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці