Language

Галоўная Пасольства Пасол

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія

Дзяніс Сідарэнка

Нарадзіўся 10 сакавіка 1976 г. у г. Мінску.

Адукацыя: вышэйшая. У 1998 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Мае дыплом Міжнароднай праграмы палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996-1997 гг.).

1998-2002 гг. – супрацоўнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва, дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі

2002-2005 гг. – намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі беларусь у АБСЕ, г. Вена

2005-2009 гг. – начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі

2009-2013 гг. – саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі/намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у г. Вене

2013-2016 гг. – начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі

з 2016 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія

Жанаты, мае дзве дачкі.

Валодае беларускай, рускай, ангельскай, французскай і нямецкай мовамі.