Language

Галоўная Пасольства Навіны

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ РАБОЦЕ КОНСУЛЬСКАЙ СЛУЖБЫ

16.03.2020

У сувязі з рэзкім пагаршэннем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах Еўрапейскага саюза, у тым ліку ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, з прычыны распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, значным ростам колькасці тых, хто захварэў і, як следства, немагчымасцю ў поўнай меры забяспечыць бяспеку здароўя наведвальнікаў, а таксама ў мэтах прыняцця неабходных мер, якія былі рэкамендаваны нямецкімі ўладамі па запавольванню распаўсюджвання эпідэміі, з 16 сакавіка 2020 г. да 1 мая 2020 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі і Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене ўводзіцца абмежаваны парадак консульскага прыёму.

 

Пасольства ў Берліне

 

Асабісты консульскі прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца выключна па экстранных пытаннях выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай дакументаў, а таксама па іншых пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання (рэкамендуем папярэдне звязацца з Пасольствам па пытаннях экстраннага прыёму па тэлефоне +49 176 984 61 567) .

 

Да асабістага прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш дзвюх асоб адначасова.

 

Настойліва раім пры наведванні консульскага аддзела Пасольства карыстацца медыцынскімі маскамі.

 

Грамадзянам, якія ўжо атрымалі запіс на прыём у Пасольстве ў названы перыяд, будзе прапанаваны перанос запісу на больш позні тэрмін або перасылка дакументаў, неабходных для ажыццяўлення консульскіх дзеянняў, поштай.

 

З 16 сакавіка 2020 г. да 1 мая 2020 г. дапускаецца перасылка поштай дакументаў, неабходных для абмену, падаўжэння тэрміну дзеяння пашпартоў, выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь дзецям, консульскага ўліку, афармлення пастаяннага жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, выпатрабавання дакументаў, выдачы даведак, а таксама афармлення віз у адносінах да грамадзян краін ЕС (у тым ліку Германіі), Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Канады і шэрагу іншых дзяржаў, пры выдачы віз якім не патрабуецца асабістая яўка ў замежную ўстанову. Просім звярнуць увагу, што калі афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у пэўным выпадку патрабуе наяўнасць натарыяльна завераных згод, то такія згоды не могуць быць аформлены ў Пасольстве з 16 сакавіка 2020 г. да 1 мая 2020 г., іх засведчанне можа быць выканана ў натарыуса ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Дакументы павінны накіроўвацца ў дакладнай адпаведнасці з патрабаваннямі, якія размешчаны ў адпаведных раздзелах вэб-сайта Пасольства http://germany.mfa.gov.by/ru/konsul/, у тым ліку павінны высылацца неабходныя арыгіналы дакументаў, копіі пацверджанняў аб аплаце консульскага збору на рахунак Пасольства, дэталёвая кантактная інфармацыя (нумар тэлефона, адрас электроннай пошты). Даты на заявах просім не прастаўляць. Адпраўка дакументаў павінна ажыццяўляцца толькі заказнымі пісьмамі, разам з перадаплачаным канвертам са зваротным адрасам для вяртання дакументаў таксама заказным пісьмом.

 

Па дадзенай спасылцы размешчана дэталёвая інфармацыя, якая тычыцца накіравання дакументаў поштай:

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце.

 

У выпадку экстранных сітуацый (пагроза жыццю, здароўю, вяртанне ў Беларусь ва ўмовах закрыцця многімі краінамі Еўропы сваіх межаў) неабходна звязвацца па кругласутачным тэлефоне Пасольства: +49 176 984 61 567.

Даведачная інфармацыя па іншых консульскіх пытаннях прадастаўляецца па тэлефоне +49 30 536 359 36 (30) з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 17.00, +49 30 536 359 35 з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 16.00 або па электроннай пошце: germany.consul@mfa.gov.by

 

Генеральнае консульства ў Мюнхене

Асабісты консульскі прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца выключна па экстранных пытаннях выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай дакументаў, а таксама па іншых пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання (рэкамендуем папярэдне звязацца з Генконсульствам па пытаннях экстраннага прыёму па тэлефоне +49 89 649 570 319).

 

Да асабістага прыёму ў памяшканне Генконсульства дапускаецца не больш дзвюх асоб адначасова.

 

Настойліва раім пры наведванні Генконсульства карыстацца медыцынскімі маскамі.

 

Усе запісы на асабісты консульскі прыём, якія былі атрыманы на перыяд з 16 сакавіка 2020 г. да 1 мая 2020 г., адмяняюцца. Для ўзгаднення новага часу падачы дакументаў патрэбна звяртацца на адрас электроннай пошты: germany.muenchen@mfa.gov.by.

Захоўваецца магчымасць прыёму дакументаў на афармленне віз па пошце для грамадзян краін ЕС (у тым ліку Германіі), Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Канады і шэрагу іншых дзяржаў, пры выдачы віз якім не патрабуецца асабістая яўка ў замежную ўстанову.

 

Па дадзенай спасылцы размешчана дэталёвая інфармацыя, якая тычыцца накіравання дакументаў поштай:

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце.

У выпадку экстранных сітуацый (пагроза жыццю, здароўю, вяртанне ў Беларусь ва ўмовах закрыцця многімі краінамі Еўропы сваіх межаў) патрэбна звязвацца па кругласутачным тэлефоне Генконсульства:

+49 89 649 570 319.

Даведачная інфармацыя па іншых консульскіх пытаннях прадастаўляецца па тэлефоне +49 89 649 570 313 з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 17.00 або па электроннай пошце: germany.muenchen@mfa.gov.by

 

Дзякуем за Ваша разуменне!