:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Германія традыцыйна ўваходзіць у пяцёрку ключавых гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных партнёраў Рэспублікі Беларусь.

У апошнія гады адзначаны істотны прырост аб'ёмаў беларуска-германскага гандлю. У 2017 годзе тавараабарот павялічыўся на 25%, у 2018 вырас яшчэ на 16%.

Неспрыяльная цанавая кан’юнктура для шэрагу сістэмаўтваральных пазіцый беларускага экспарту ў Германію у 2019 годзе абумовіла некаторае зніжэнне беларуска-германскага гандлю па выніках года.

Дынаміка гандлю Беларусі з Германіяй

                                                                                              у млн. дол. ЗША

Перыяды

Tавараабарот

Экспaрт

Iмпaрт

Сальдa

2015

2 471,7

1 086,2

1 385,5

-299,3

2016

2 276,9

944,3

1 332,6

-387,3

2017

2 845,2

1 118,1

1 727,1

-609

2018

3 262,2

1 455,3

1 806,9

-351,6

2019

3 031,1

1 306,8

1 724,3

-417,5

Пры гэтым беларускі экспарт на германскі рынак з'яўляецца дастаткова дыверсіфікаваным. Беларусь пастаўляе ў Германію тавары па 435 таварных пазіцыях (па 4 знаках ТН ЗЭД).

У структуры беларускага экспарту традыцыйна найбольшая ўдзельная вага прыпадае на пастаўкі па пяці таварных групах: мінеральныя прадукты; прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці; некаштоўныя металы і вырабы з іх; машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі; хімічныя прадукты.

У цэлым у 2019 годзе склалася наступная таварная структура экспарту:

мінеральныя прадукты (нафта і нафтапрадукты)

55,9%

прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці

14,7%

некаштоўныя металы і вырабы з іх

11,2%

машыны, абсталяванне, апаратура і інструменты

6,7%

прадукцыя хімічнай прамысловасці

3,8%

тэкстыль і вырабы з тэкстылю

2,6%

будаўнічыя матэрыялы

2,3%

прадукцыя сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці

2,1%

Двухбаковы гандаль характарызуецца значнымі аб'ёмамі інвестыцыйнага імпарту з ФРГ, аснову якога складаюць пастаўкі машын, абсталявання і транспартных сродкаў:

машыны, абсталяванне, транспартныя сродкіапаратура і інструменты

53%

прадукцыя хімічнай прамысловасці

26,1%

некаштоўныя металы і вырабы з іх

7,1%

сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання

6,2%

прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці

2,8%

тэкстыль і вырабы з тэкстылю

1,6%

У мэтах актывізацыі беларуска-германскага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва штогод праводзяцца розныя сумесныя мерапрыемствы эканамічнага характару. Да такіх мерапрыемстваў у першую чаргу адносяцца пасяджэнні Беларуска-германскай рабочай групы па гандлю і інвестыцыях, энергетычныя форумы, дні беларускай эканомікі ў розных рэгіёнах ФРГ і германскай эканомікі ў Беларусі.

З мэтай актывізацыі дыялогу паміж бізнес-кругамі Беларусі і Германіі створаны Беларуска-германскі няўрадавы савет дзелавога супрацоўніцтва, які аднавіў сваю дзейнасць у чэрвені 2017 года.

Значны ўклад у развіццё дзелавых кантактаў уносяць выставачныя мерапрыемствы ў Беларусі і Германіі, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі бізнесу і органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін.

Штогод беларускія дэлегацыі наведваюць такія буйныя выставы ў Германіі, як Міжнародны сельскагаспадарчы кірмаш «Зялёны тыдзень» («Grüne Woche»), «Міжнародная турыстычная біржа» («ITB»), Міжнародная агульнапрамысловая «Гановерская выстава» («Hannover Messe»), Выстава бытавой электронікі «IFA», Міжнародная мэблевая выстава «IMM Cologne», Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі «Agritechnica».

Важную ролю ў беларуска-германскіх гандлёва-эканамічных адносінах выконвае крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Традыцыйна Германія адносіцца да асноўных інвестараў Беларусі. Шматлікія знешнегандлёвыя кантракты і інвестыцыйныя праекты, якія рэалізуюцца за кошт сродкаў германскіх банкаў пры страхавым пакрыцці «Euler Hermes», накіраваны, перш за ўсё, на мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў.

У 2019 годзе з Германіі ў Беларусь паступілі інвестыцыі ў аб'ёме 139 млн. дол. ЗША, у тым ліку прамыя – 83,9 млн. дол. ЗША, прамыя на чыстай аснове – 39,5 млн. дол. ЗША.

У Беларусі зарэгістравана 302 прадпрыемствы з удзелам германскага капіталу, дзейнічаюць 90 прадстаўніцтваў германскіх фірм. Найбольш шырока нямецкі капітал прадстаўлены ў прамысловай сферы, транспарце, сельскай гаспадарцы, гандлі і харчовай прамысловасці.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці