:

Аб выступах фальклорнага ансамбля “Грамніцы”

17.05.2016 г.

З 13 да 17 мая 2016 г. адбылася гастрольная паездка па Германіі фальклорнага ансамбля “Грамніцы” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара кафедры народнапесеннай творчасці Уладзіміра Зяневіча, арганізаваная пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ у мэтах пашырэння беларуска-германскага культурнага супрацоўніцтва.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў фальклору ансамбль “Грамніцы” заснаваны ў 1994 годзе. У яго склад уваходзяць студэнты і выкладчыкі факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Рэпертуар ансамбля складаюць лепшыя ўзоры беларускага песеннага фальклору, беларускія народныя танцы і інструментальная музыка.


        

Гастролі распачаліся бліскучым выступам 13 мая ў вялікай зале Расійскага дома навукі і культуры ў г. Берліне, які сабраў больш за 300 гледачоў. Канцэрт быў арганізаваны пры ўдзеле адміністрацыі акругі Марцан-Хелерсдорф г. Берліна, якая з 1993 года падтрымлівае пабрацімскія сувязі з Кастрычніцкім раёнам г. Мінска. У ліку ганаровых гасцей знаходзіліся намеснік бургамістра акругі Марцан-Хелерсдорф Штэфан Рыхтэр, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў ФРГ, іншых органаў улады, дзелавых колаў, дыпламатычнага корпуса, устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх арганізацый, СМІ, выхадцы з Беларусі, якія стала пражываюць у Германіі. З прывітальным словам выступіў Часовы павераны Рэспублікі Беларусь у ФРГ Сяргей Маліноўскі. Падчас канцэрта, акрамя беларускіх народных песень і танцаў, былі выкананы старадаўнія праваслаўныя распевы з Опцінай пустыні.



14-16 мая 2016 г. адбыліся выступы ансамбля ў гг. Бад-Заараў і Фюрстэнвальдэ (федэральная зямля Брандэнбург) у рамках міжнароднага фестываля “Траецкія сустрэчы”, які праводзіўся Спеўным таварыствам “Одэр-Шпрэе” і фондам імя К.Шарвенкі, у г. Шэрнсдорфе на святочным мерапрыемстве ў гонар Германскага дня млыноў.



Выканаўчае майстэрства, шырокі рэпертуар, выдатныя сцэнічныя касцюмы маладых беларускіх музыкантаў выклікалі захопленую рэакцыю публікі, іх выступы пацвердзілі высокі ўзровень развіцця культуры і адукацыі ў нашай краіне, дазволілі паглыбіць і пашырыць уяўленне немцаў аб гістарычнай і культурнай спадчыне Беларусі.


   

Падчас гастрольнай паездкі былі пры падтрымцы Пасольства ўсталяваны кантакты паміж кіраўніком ансамбля “Грамніцы” і шэрагам патэнцыйных германскіх партнёраў дзеля падрыхтоўкі і рэалізацыі сумесных праектаў, дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб арганізацыі далейшых канцэртных выступаў творчых калектываў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у Германіі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти