:

Аб адкрыцці выстаўкі «Край мужнасці і славы»

28.06.2014 г.

25 чэрвеня 2014 г. у Расійскім доме навукі і культуры ў цэнтры г. Берліна адбылося адкрыццё выстаўкі фотаздымкаў і дакументаў “Край мужнасці і славы”, арганізаванай Пасольствам Беларусі ў ФРГ да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Выстаўка падрыхтавана Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры ўдзеле Расійскага дзяржаўнага архіва сацыяльна-палітычнай гісторыі, шэрагу абласных і занальных дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь.

На 9 банерах прадстаўлены рэдкія архіўныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць хаду Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі “Багратыён”, ролю партызанскага руху ў яе рэалізацыі, значны ўклад жанчын у перамогу над фашызмам, маштабныя страты вермахта падчас аперацыі, аднаўленне Беларусі пасля вызвалення ад акупантаў.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства знаходзіліся прадстаўнікі дзелавых колаў, навучальных і культурных устаноў, грамадскіх арганізацый, выхадцы з Беларусі, што стала пражываюць у Германіі.

З прывітальным словам выступілі дырэктар Расійскага дома навукі і культуры Алег Ксенафонтаў, Пасол Беларусі ў ФРГ Андрэй Гіро, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Адамушка.

Прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Ул.Корш-Сабліна “Вызваленне Савецкай Беларусі” (1944), заснаваны на ваеннай кінахроніцы.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти