:

Аб святочных мерапрыемствах у г. Нінбургу

05.09.2016 г.

2-3 верасня 2016 г. прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ прыняў удзел у святочных мерапрыемствах у г. Нінбургу (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) да 25-годдзя з дня ўстанаўлення партнёрскіх сувязей паміж гг. Віцебскам і Нінбургам.

Даведачна: Дагавор аб устанаўленні партнёрскіх сувязей паміж гг. Віцебскам і Нінбургам падпісаны 14 лютага 1991 г. На рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца культурныя, адукацыйныя, моладзевыя абмены, супрацоўніцтва паміж пажарнымі, рэалізуюцца сумесныя праекты ў іншых галінах. Асноўная праца з германскага боку вядзецца грамадскай арганізацыяй “НіВіт”, заснаванай у 2004 годзе.


У склад дэлегацыі г. Віцебска на чале з былым старшынёй Віцебскага гарвыканкама Ўладзімірам Пелагейкам увайшлі кіраўнікі аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці і прадпрымальніцтва Віцебскага гарвыканкама, сектара інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей СЭЗ “Віцебск”, бюро міжнароднага моладзевага турызму “Спадарожнік”, віцебскага гатэля “Эрыдан”, гімназіі № 3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна, начальнік і супрацоўнікі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнік Камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама, удзельнікі Ўзорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Перапёлачка” гімназіі № 3 г. Віцебска.


   

Цэнтральным мерапрыемствам стала ўрачыстае пасядж
энне ў ратушы г. Нінбурга 3 верасня пры ўдзеле дэпутата Бундэстага Каці Койль, прадстаўнікоў кіраўніцтва горада і акругі Нінбург, палітычных, дзелавых, культурных колаў, грамадскіх арганізацый, СМІ, дэлегацыі г. Франкфурта-на-Одэры, які ў бягучым годзе таксама адзначае 25-годдзе партнёрства з г. Віцебскам. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнулся бургамістр г. Нінбурга Хенінг Онкес і старшыня грамадскага аб’яднання “НіВіт” Экард Хельміх. Кіраўнік беларускай дэлегацыі У.Пелагейка агучыў прывітальны зварот дзейнага старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктара Нікалайкіна. Прадстаўнік Пасольства Беларусі ў ФРГ адзначыў у сваім выступе важную ролю пабрацімскіх сувязей ў развіцці беларуска-германскіх адносін і выказаў удзячнасць усім удзельнікам гэтага руху з абодвух бакоў. Члены беларускай дэлегацыі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі гарадской адміністрацыі г. Нінбурга.

  

У рамках святочных мерапрыемстваў адбыліся таксама бліскучы выступ Узорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Перапёлачка” гімназіі № 3 г. Віцебска на тэатральным фестывалі ў г. Нінбургу ў прысутнасці некалькіх сотняў гледачоў (4 верасня), адкрыццё выстаўкі работ беларускай мастачкі Алены Сысун (ігуменні Елісаветы), якая сёння з’яўляецца настаяцельніцай Увядзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў в. Багушы Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці.



Для віцебскай дэлегацыі было арганізавана наведванне шэрагу прадпрыемстваў г. Нінбурга ў сферах лагістыкі, перапрацоўкі камунальных адкідаў і інш.


Пры ўдзеле бургамістра г. Нінбурга Х.Онкеса, членаў праўлення таварыства “НіВіт” і беларускай дэлегацыі прайшла рабочая нарада па пытаннях далейшага развіцця пабрацімскіх сувязей. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у працягу і пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне эканомікі.


Урачыстасці шырока асвятляліся ў рэгіянальным друку. У нумары нінбургскай газеты “Харке” ад 2 верасня 2016 г. тэме 25-годдзя пабрацімскіх сувязей з г. Віцебскам быў прысвечаны асобны разварот.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти