Апастыль
На падставе артыкулаў 2 і 3 Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 года, афіцыйныя дакументы, у тым ліку натарыяльныя акты, адной з краін-удзельніц Канвенцыі, з’яўляюцца сапраўднымі ў іншай краіне-ўдзельніцы без консульскай легалізацыі пры ўмове прастаўлення на іх апастылю.
Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць прастаўленне апастылю на афіцыйных дакументах, якія выдадзены/састаўлены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за некаторымі выключэннямі).
Апастыль засвядчае сапраўднасць подпісу, якасць, у якой выступала асоба, што падпісала дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасць пячаткі або штампа, якімі замацаваны гэты дакумент. У сувязі з гэтым дакумент, які падлягае засведчанню апастылем, павінны утрымліваць назву пасады, прозвішча службовай асобы, якая падпісала дакумент, і выразны адбітак пячаткі органа, які выдаў дакумент.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь па пытанні прастаўлення апастылю павінны звяртацца ў кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь асабіста або праз прадстаўніка на падставе даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, у тым ліку грамадзяне Германіі, могуць аформіць апастыль праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь.
Замежным грамадзянінам падаюцца наступныя дакументы:
- адрасаваная да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне або Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене заява ў свабоднай форме з просьбай аб прастаўленні апастылю на дакуменце (з пазначэннем назвы дакумента);
- дакумент, які патрабуецца засведчыць апастылем;
- дакумент аб аплаце консульскага збору ў памеры 50 еўра на рахунак Пасольства – для Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія ў Берліне.
Аплата консульскага збора ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь ў Мюнхене прымаецца толькі наяўнымі грашовымі сродкамі.
Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto: 4094881001
BLZ: 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin
Накіраванне заявы аб прастаўленні апастылю і самога дакумента ў Пасольства Беларусі ў Берліне магчыма па пошце. У Генеральнае консульства ў Мюнхене дакументы падаюццца толькі асабіста.
З улікам неабходнасці перасылкі дакументаў у Рэспубліку Беларусь і назад агульны тэрмін для атрымання заяўнікам дакумента з прастаўленым на ім апастылем складае каля 2-3 месяцаў.