:

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» грамадзяне, якія атрымалі дазвол на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаць на консульскі ўлік у замежнай установе Рэспублікі Беларусь по месцу свайго пражывання за мяжой. 

Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне ажыццяўляе пастаноўку на сталы консульскі ўлік грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Германіі, за выключэннем асоб, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг. Грамадзяне, якія пражываюць у гэтых дзвюх землях, ажыццяўляюць пастаноўку на консульскі ўлік у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

У пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прастаўляецца штамп аб пастаноўцы на консульскі ўлік.

Для пастаноўкі на сталы консульскі ўлік асоба, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, прадстаўляе наступныя дакументы: 

- заяву

- пашпарт і яго копію; 

- адзін каляровы фотаздымак, адпаведны ўзросту, памерам 40 х 50 мм; 

- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (у Германіі – Aufenthaltserlaubnis, Aufenthaltstitel) і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дазволе на пражыванне дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна. 

- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 10 еўра. 

Банкаўскія рэквізіты Пасольства: 
Botschaft der Republik Belarus 
Konto 4094881001 
BLZ 12080000 
IBAN: DE84120800004094881001 
BIC/SWIFT: DRESDEFF120 
Commerzbank AG Berlin 

У Генеральным консульстве ў г.Мюнхене аплата ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі падчас асабістага прыёму.

Для пастаноўкі на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе: 

- заяву

- пашпарт непаўналетняга і яго копію; 

- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга; 

- адзін каляровы фотаздымак, адпаведны ўзросту, памерам 40 х 50 мм; 

- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы (у Германіі – Aufenthaltserlaubnis, Aufenthaltstitel) і яго копію. У выпадку адсутнасці адрасу пражывання ў дазволе на пражыванне дадаткова прадстаўляецца даведка аб прапісцы (Anmeldebestätigung). Перакладаць гэтыя дакументы не патрэбна. 

Постаноўка на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, праводзіцца бясплатна. 

Без прад’яўлення пашпарта на сталы консульскі ўлік прымаюцца:

- непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся за мяжой і не дакументаваныя пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, бацькі (адзін з бацькоў) якіх з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і аформілі выезд на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь да моманту нараджэння дзіцяці. У гэтым выпадку замест пашпарта дзіцяці прадстаўляецца яго пасведчанне аб нараджэнні ў арыгінале, засведчанае апастылем у кампетэнтным нямецкім органе і перакладзенае разам з апастылем на рускую або беларускую мову, і пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь аднаго з бацькоў у арыгінале;

- грамадзяне, якія аформілі выезд на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, пашпарты якіх страчаны (скрадзены). У гэтым выпадку замест пашпарта прадстаўляецца даведка аб страце (крадзяжу) пашпарта, выдадзеная кампетэнтнымі нямецкімі ўладамі, у арыгінале;

- асобы, прызнаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у выніку вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і асобы, прынятыя ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. У гэтым выпадку замест пашпарта прадстаўляецца адпаведная даведка аб наяўнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь. 

Пасля атрымання пашпарта грамадзянін або яго законны прадстаўнік абавязаны прадставіць пашпарт у Пасольства або Генеральнае консульства для прастаўлення штампа аб пастаноўцы на консульскі ўлік.
    
Пасля атрымання пашпарта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянін, які знаходзіцца на сталым консульскім уліку, або яго законны прадстаўнік пераносяць штамп аб пастаноўцы на сталы консульскі ўлік у новы пашпарт. Гэтая працэдура ажыццяўляецца па заяве грамадзяніна бясплатна без прадстаўлення дадатковых дакументаў. 

У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для пастаноўкі на консульскі ўлік могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30, e-mail: germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце. 

У выпадку накіравання дакументаў па пошце неабходна азнаёміцца з наступнай інфармацыяй: ВАЖНО!!! Порядок направления документов по почте

У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду падчас асабістага звароту па папярэднім запісе (e-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by). 

Час пастаноўкі на сталы консульскі ўлік: 
пры  асабістым звароце – у дзень падачы заявы; 
пры накіраванні дакументаў поштай – не больш за 10 дзён з дня паступлення дакументаў у Пасольства.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці