:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Германія традыцыйна з’яўляецца адным з вядучых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. У 2021 годзе яна заняла чацвёртае месца па аб’ёме тавараабароту (па аб’ёме экспарту – пятае месца, імпарту – трэцяе месца).  

Дынаміка гандлю паміж

Рэспублікай Беларусь і Германіяй у 2017 – 2021 гг.
                                                                                                                           у млн. доллараў ЗША

 

Тавараабарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2017

2 845,2

1 118,1

1 727,1

-609

2018

3 262,2

1 455,3

1 806,9

-351,6

2019

3 101,9

1 306,8

1 795,1

-488,3

2020

2 623,1

937,8

1 685,3

-747,5

2021

3 422,4

1 668,7

1 753,7

-85,04

В умовах дзеяння шэрагу неспрыяльных фактараў аб'ём двухбаковага гандлю ў 2022 годзе зменшыўся.
Важным напрамкам беларуска-германскага эканамічнага супрацоўніцтва з’яўляецца сфера паслуг, у гандлі якімі назіраецца ўстойлівае дадатнае сальда для Беларусі. 

У мэтах садзейнічання развіццю гандлёвых і інвестыцыйных сувязяў паміж дзвюма краінамі створаны двухбаковыя інстытуцыянальныя фарматы, уключаючы Беларуска-германскую рабочую групу па гандлі і інвестыцыях.  Праводзяцца сумесныя эканамічныя мерапрыемствы: тэматычныя форумы і семінары, канферэнцыі, прэзентацыі. 

Наладжана ўзаемадзеянне па лініі Усходняга камітэта германскай эканомікі, Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі, Нямецка-беларускага эканамічнага клуба. Кантакты паміж бізнес-коламі дзвюх краін ажыццяўляюцца ў тым ліку ў рамках Беларуска-германскага няўрадавага савета дзелавога супрацоўніцтва.  

Важным фарматам работы па ўстанаўленні і развіцці двухбаковых кантактаў у сферы ўзаемнага гандлю з’яўляецца ўдзел прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Германіі ў міжнародных выставачных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў дзвюх краінах. 

У 2021 годзе з Германіі прыцягнута інвестыцый на суму 121,2 млн. долараў, у тым ліку прамых – 114,1 млн. долараў, прамых на чыстай аснове – 48,4 млн. долараў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці