:

Супрацоўніцтва ў галіне культуры і захавання гістарычнай памяці

Супрацоўніцтва ў галіне культуры

Беларусь і Германію аб'ядноўваюць глыбокія гістарычныя і культурныя сувязі. З часоў Адраджэння абедзве краіны знаходзіліся ў агульнай еўрапейскай культурнай прасторы. Паказальна, што ў 2017 годзе 500-годдзе Рэфармацыі ў Германіі супала з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання – выданнем першай кнігі беларускім асветнікам і гуманістам Францыскам Скарынам. 

У апошнія гады беларускія кнігавыдавецкія арганізацыі на рэгулярнай аснове прымалі ўдзел ва Франкфурцкім кніжным кірмашы. У найбуйнейшых германскіх бібліятэках знаходзяцца калекцыі беларускіх выданняў, якія былі прадстаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. 

Супрацоўніцтва ў сферы культуры дазваляе беларускім і германскім грамадзянам азнаёміцца з багатай культурнай спадчынай дзвюх краін і спрыяе ўмацванню грамадскага ўзаемаразумення. У ФРГ праходзяць выставы беларускіх мастакоў, музыкі, тэатральныя трупы, стваральнікі фільмаў з Беларусі прымалі ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў Германіі.

80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Віртуальная фотавыстава «Беларусь непераможная»

Аб сустрэчы з актывістамі германскай грамадскай ініцыятывы «Сяброўства»

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах у красавіку-маі 2023 г.

Год гістарычнай памяці

1 студзеня 2022 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаны Указ № 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Пастановай Савета Міністраў ад 27 студзеня 2022 г. № 50 зацверджаны Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Усяго ў план уключана 81 мерапрыемства.

Асаблівая ўвага нададзена ўшанаванню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-padpisau-ukaz-ab-abjaulenni-goda-gistarychnaj-pamjatsi-108942-2022/

Спецыяльны праект БелТА, Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За пячаткай памяці»

Аб памятных мерапрыемствах з нагоды 77-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны ў Еўропе

Дзень народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці