:

Палітычныя адносіны

Першыя афіцыйныя дыпламатычныя кантакты паміж дзвюма краінамі адбыліся ў 1923 годзе.

Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва налічвае больш як 20 дзеючых міжнародных дагавораў і пагадненняў у розных сферах.

У 1996 і 1998 гг. адбыліся рабочыя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў ФРГ.

У лютым 2015 г. г.Мінск наведала Федэральны канцлер ФРГ А.Меркель для ўдзелу ў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскам фармаце» па пытаннях ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.

У апошнія гады двухбаковыя палітычныя кантакты паміж Беларуссю і Германіяй істотна актывізаваліся.

У лістападзе 2015 г. адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макея ў ФРГ.

Беларусь двойчы наведалі Федэральны міністр замежных спраў Германіі Ф.-В.Штайнмаер для ўдзелу ў перамовах па Украіне, а таксама каардынатар Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскаму супрацоўніцтву з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і «Усходняга партнёрства» Г.Эрлер, які прынёс афіцыйныя прабачэнні ад імя Федэральнага ўрада Германіі беларускаму народу за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

17 лістапада 2017 г. адбыўся рабочы візіт Віцэ-канцлера, Федэральнага міністра замежных спраў ФРГ З.Габрыеля ў Рэспубліку Беларусь.

29 чэрвеня 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Федэральнага прэзідэнта ФРГ Ф.-В.Штайнмаера ў Беларусь, у ходзе якога кіраўнік германскай дзяржавы прыняў удзел у адкрыцці другой лініі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», а таксама быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкам.

Знакавым сумесным праектам і міжнароднай падзеяй стала мінулая 31 кастрычніка — 1 лістапада 2018 г. у г.Мінску сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, у якой прыняў ўдзел цэлы шэраг уплывовых германскіх палітыкаў.

20-22 кастрычніка 2019 г. прайшоў рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макея ў Германію, падчас якога адбыліся перамовы з Федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Х.Маасам. Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць аб стварэнні Стратэгічнай кансультатыўнай групы, асноўнай задачай якой з'яўляецца выпрацоўка перспектыўнага бачання далейшага развіцця адносін дзвюх краін і вызначэнне канкрэтных крокаў у прыярытэтных галінах («дарожнай мапы»). Першае пасяджэнне Стратэгічнай кансультатыўнай групы адбылося 12 лютага 2020 г. у г.Берліне, другое пасяджэнне — 2 чэрвеня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі.

З 2016 года аднавіліся таксама афіцыйныя парламенцкія кантакты. У красавіку 2018 годзе Беларусь наведаў старшыня Германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага М.Хауптман. Па запрашэнні Германска-беларускай парламенцкай групы ў лістападзе 2018 г. адбыўся першы афіцыйны візіт у ФРГ членаў Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам ФРГ. У лютым 2020 г. адбыўся зваротны афіцыйны візіт дэлегацыі Германска-Беларускай парламенцкай групы Бундэстага на чале з М.Хауптманам ў Рэспубліку Беларусь.

26-29 жніўня 2019 г. прайшоў візіт у Беларусь дэпутатаў Бундэстага і Еўрапарламента ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, уключаючы намесніка старшыні Германска-Беларускай парламенцкай групы А.Кацмарэка, арганізаваны фондам ім. Ф.Эберта.

У рамках удзелу ў мерапрыемствах міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані» (г. Мінск, 7-8 кастрычніка 2019 г.) і XVII Мінскага форуму (г. Мінск, 4-5 снежня 2019 г.) Беларусь наведаў каардынатар Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскаму супрацоўніцтву з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і «Усходняга партнёрства» Д.Візэ.

Усё больш адметную ролю ў беларуска-германскім дыялогу набывае ўзаемадзеянне па пытаннях устойлівага развіцця, дыгіталізацыі і гістарычнай памяці. У пачатку 2018 года адбыўся візіт у ФРГ беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця М.А. Шчоткінай. У верасні 2018 г. адбыўся візіт у ФРГ дэлегацыі беларускіх праваахоўных органаў на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Сліжэўскім ў мэтах вывучэння германскага вопыту ў галіне абароны персанальных дадзеных. У кантэксце рэалізацыі дасягнутай паміж прэзідэнтамі Беларусі і Германіі дамоўленасці аб стварэнні двухбаковай камісіі гісторыкаў у студзені 2020 г. у г.Берліне прайшло першае пасяджэнне камісіі.

Важнае месца ў беларуска-германскіх адносінах займае праца па прымірэнні і ўвекавечанні памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны. У гэтым плане асаблівае значэнне на дадзеным этапе мае рэалізацыя сумеснага праекта па стварэнню ў Беларусі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» на месцы аднайменнага лагера смерці як еўрапейскага сімвала памяці ахвяраў злачынстваў нацыянал-сацыялізму.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці