:

Выпатрабаванне дакументаў і выдача даведак

Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) аказвае консульскія паслугі беларускім грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі Пасольства (тэрыторыя Германіі за выключэннем федэральных зямель Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг, якія ўваходзяць у консульскую акругу Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене). Грамадзян, якія пражываюць у іншых дзяржавах, у якіх маюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь, просім папярэдне ўзгадняць магчымасць падачы дакументаў па тэлефоне або па электроннай пошце.

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Берліне і Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (Берлін: тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30 альбо E-mail germany.consul@mfa.gov.by; 089 649 570 319 альбо E-mail germany.muenchen@mfa.gov.by).

Выпатрабаванне дакументаў
Выпатрабаванне грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з Беларусі паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, за выключэннем паўторнага пасведчання аб смерці, а таксама даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры асабістым звароце грамадзяніна ў адпаведны орган ЗАГС альбо пры звароце яго прадстаўніка па даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.

Па пытаннях выпатрабавання дакументаў для замежных грамадзян просьба папярэдне пракансультавацца ў консульскім аддзеле Пасольства альбо Генеральным консульстве.

Атрыманне даведак
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства за мяжу і стаяць на консульскім уліку, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць атрымаць у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г.Берліне або Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене даведку, у якой змяшчаюцца звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых у Пасольстве або Генеральным консульстве (альбо аб адсутнасці звестак, напрыклад, аб адсутнасці запісу акта аб рэгістрацыі шлюбу).

Для атрымання даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), і аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану неабходна асабіста падаць наступныя дакументы:

- заява;

- пашпарт заяўніка і копіі яго старонак з усталявальнымі дадзенымі (прозвішчам, імем, фотаздымкам, адзнакай аб рэгістрацыі (прапісцы), аб заключэнні (скасаванні) шлюбу, нараджэнні дзяцей;

- дакументы, якія пацвярджаюць змяненне прозвішча ці іншых дадзеных заяўніка (у выпадку іх змены), арыгіналы і копіі ўсіх старонак, уключаючы копію апастыля і перакладу для сведчанняў (судовых рашэнняў), выдадзеных за межамі Рэспублікі Беларусь.

- квітанцыю аб аплаце консульскага збору.

Тэрмін афармлення даведкі складае 3 дні з дня падачы заявы.

Консульскі збор за афармленне даведкі складае 35 еўра.

Пры звароце ў консульскі аддзел пасольства ў Берліне аформленая даведка можа быць накіравана заяўніку па пошце. У такім выпадку заяўнікам дадаткова аплачваюцца паштовыя выдаткі ў памеры 5,90 Еўра.

Для атрымання даведкі аб адсутнасці судзімасці неабходна асабіста звярнуцца ў пасольства альбо Генеральнае консульства з пашпартам і яго копіяй.
Заяву і згоду на апрацоўку персанальных дадзеных пры афармленні даведкі выдаюцца ў замежнай установе непасрэдна ў ходзе прыёму.
Тэрмін афармлення даведкі аб адсутнасці судзімасці складае, як правіла, 2 тыдня. Консульскі збор за афармленне даведкі аб адсутнасці судзімасці складае 50 еўра.

Пры звароце ў консульскі аддзел пасольства ў Берліне аформленая даведка аб адсутнасці судзімасці можа быць накіравана заяўніку па пошце. У такім выпадку заяўнікам дадаткова аплачваюцца паштовыя выдаткі ў памеры 5,90 Еўра.

Па пытаннях атрымання іншых даведак просьба папярэдне пракансультавацца ў консульскім аддзеле Пасольства альбо Генеральным консульстве.

Консульскі збор за афармленне даведак складае 50 еўра.

Консульскі аддзел
Пасольства Рэспублікі
Беларусь у г.Берліне

Генеральнае консульства
Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене

Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

У Генеральным консульстве разлік ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі падчас асабістага прыёму

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці