:

Умовы доступу замежных тавараў на рынак Германіі

Мытнае заканадаўства Германіі ў значнай ступені сінхранізавана з абавязацельствамi, што вынiкаюць з членства краіны ў ЕС і СГА.

Падрабязнае апісанне працэдуры знешнегандлёвай здзелкі ў дачыненні да канкрэтнага тавару (па найменні або коду ТН ЗЭД) выкладзена на сайце Еўрапейскай камісіі «Access2Markets» – адмыслова створанай пляцоўцы для палягчэння «ўваходу на рынак».

Акрамя таго, на сайце Еўрапейскай камісіі (на 23 еўрапейскіх мовах) даступны Інтэграваны тарыф ЕС TARIC (з фр. мовы – Tarif Intégré des Communautés Européennes), які дае інфармацыю пра адзіны мытны тарыф, які ўжываецца ў дачыненні да імпартуемых/экспартуемых з трэціх краін тавараў, а таксама пра абмежавальныя меры, звязаныя з камерцыйным і сельскагаспадарчым заканадаўствам.

Даведка. Пошук ажыццяўляецца па таварным кодзе і краіне паходжання/прызначэння тавараў (Беларусь – «Weißrussland»). Дадатковыя ўмовы, у выпадку іх наяўнасці, а таксама, гіперсылка на прадпісанні ЕС, якія іх ўстанаўліваюць, дэманструюцца побач з таварнай падсубпазіцыяй.

У ФРГ у цяперашні час дзейнічаюць стандартная стаўка падатка на дабаўленую вартасць – 19%, паніжаная – 7% і нулявая. На сайце Еўрапейскай камісіі ў секцыі «Падаткаабкладанне» размешчана ўсёабдымная інфармацыя аб падатковых рэжымах краін, парадку выплаты, стаўках, уключаючы ПДВ і акцызы.

Падрабязная інфармацыя аб працэдуры імпарту тавараў у Германію і адпаведных мытных рэжымах на нямецкай і англійскай мовах утрымліваецца на сайце Федэральнай мытнай службы, дзе даецца апісанне існуючых забарон і абмежаванняў, а таксама ліцэнзуемых імпартных аперацый.

Тэхнічнае рэгуляванне знешняга гандлю ў ФРГ рэгламентавана заканадаўствам ЕС і ў першую чаргу прадстаўлена стандартызацыяй прадукцыі, а таксама шэрагам канкрэтных патрабаванняў да маркіроўкі і ўпакоўкі тавараў.

Упаўнаважаным органам у сферы стандартызацыі прадукцыі на нацыянальным узроўні з’яўляецца Нямецкі інстытут па стандартызацыі, у рамках ЕС – Еўрапейскі камітэт па стандартызацыі, Еўрапейскі камітэт па стандартызацыі электратэхнічнай прадукцыі і Еўрапейскі інстытут тэлекамунікацыйных стандартаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці