:

Парадак накіравання дакументаў па пошце

Пры прыняцці рашэння накіраваць дакументы для афармлення візы Рэспублікі Беларусь на паштовы адрас адной з консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у Германіі заяўнік аўтаматычна згаджаецца з наступным:

1. Паштовая адпраўка ажыццяўляецца заяўніком з улікам усіх магчымых рызык, якія маюць дачыненне да працы паштовых службаў Германіі.

2. Замежная ўстанова Беларусі не нясе адказнасці за працу паштовых службаў і своечасовасць паступлення і зваротнай дастаўкі паштовых адпраўленняў. У выпадку ўзнікнення пытанняў варта звяртацца ў адпаведныя паштовыя службы, таму што ў задачы консульскай службы не ўваходзяць пытанні расследавання прычын магчымай страты дакументаў, накіраваных поштай.
 
3. Апрацоўка візавых запытаў, якія накіроўваюцца па пошце, пачынаецца толькі пасля паступлення поўнага камплекта неабходных дакументаў, што адпавядае прад'яўленым патрабаванням. Часавы прамежак, які выдаткоўваецца на перасыланне карэспандэнцыі, ва ўсталяваныя тэрміны афармлення візы не ўваходзіць. Накіроўваць візавыя дакументы па пошце варта загадзя да пачатку паездкі.

4. Пры накіраванни дакументаў па пошце неабходна ў абавязковым парадку прыкладваць франкіраваны/аплачаны канверт са зваротным адрасам. Карэспандэнцыя, якая паступіла ў замежную ўстанову без аплачанага зваротнага канверта адпраўніку не накіроўваецца. За атрыманнем дакументаў неабходна асабіста звяртацца ў консульскую службу замежустановы. Пры падрыхтоўцы зваротнага канверта настойліва рэкамендуем самастойна паклапаціцца да адпраўкі візавых дакументаў у консульскую ўстанову пра захаванне ў заяўніка нумара для адсочвання паштовага адпраўлення.

5. Не адпаведныя прад'яўленым патрабаванням дакументы (не запоўненыя належным чынам анкеты, адсутнасць сапраўднага пашпарта, фота, неабходных дакументаў, копій дакументаў, і г.д.) вяртаюцца заяўніку без апрацоўкі. У абавязкі консульскай службы не ўваходзіць папярэдняе апавяшчэнне пра зварот візавых дакументаў з недахопамі.

6. Консульская ўстанова пакідае за сабой права  запрашаць заяўніка на асабістую гутарку і пры наяўнасці адпаведных падстаў патрабаваць дадатковыя дакументы.

7. Консульская служба не пацвярджае па тэлефоне факт атрымання або адпраўкі паштовай карэспандэнцыі заяўніка. Дадзеную інфармацыю можна атрымаць на анлайн-рэсурсах адпаведных паштовых службаў (напрыклад, Deutsche Post www.deutschepost.de/briefstatus ці DHL Express www.dhl.de) пры ўводзе адпаведнай інфармацыі пра рэгістрацыйны нумар прадаплочанага паштовага адпраўлення, высланага заказной поштай на адрас консульскай установы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці