Нацыянальны конкурс «Вобраз Беларусі: позірк і адкрыццё»
Нацыянальнае агенцтва па турызму абвясціла аб пачатку Нацыянальнага конкурса на распрацоўку канцэпцыі турыстычнага іміджа Беларусі «Вобраз Беларусі: позірк і адкрыццё». Удзельнікі конкурса распрацуюць выразны лагатып і слоган для нашай краіны. Перамогшая канцэпцыя стане асновай для стварэння турыстычнага іміджа Беларусі.
Аўтараў найлепшых прац чакаюць грашовыя прызы: агульны прызавы фонд складае 22 000 бел. руб.:
Пераможца атрымае 10 000 бел. руб. !
2-е месца – 7000 бел. руб.
3-е месца – 5000 бел. руб.
Конкурс арганізаваны пры падтрымцы «Беларусбанка», які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта.
Удзельнічаць можа кожны. Удзельнікамі могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Працы могуць падаваць як індывідуальна, так і групамі.
Працы прымаюцца да 1 лістапада 2026 г.
Затым журы адбярэ да 20 прац для ўдзелу ў публічным анлайн-галасаванні.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя даступныя на сайце Нацыянальнага конкурса.
Акаўнты Нацыянальнага турыстычнага агенцтва ў сацыяльных сетках:
Instagram – @belarus.travel
Telegram-канал – #ПознайБеларусь
