:

Патрабаванні да дакументаў

Пры звароце ў Пасольства па консульска-прававых пытаннях (выдача (абмен) пашпарта, афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, консульскі ўлік, выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, афармленне пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, здзяйсненне натарыяльных дзеянняў, выпатрабаванне дакументаў, выдача даведак і інш.) неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

- заявы і анкеты павінны быць запоўненыя загадзя. Адсутнічае магчымасць запаўнення дакументаў падчас прыёму. Кансультацыі па запаўненню заяў і анкет магчымы па тэлефоне 030-536-359-36;

- усе палі заяў і анкет павінны быць запоўненыя — без пропускаў. Дакументы неабходна запаўняць на мове, на якой складзены бланк (выключэнне — адрас пражывання ў ФРГ запаўняецца на нямецкай мове). Калі звесткі адсутнічаюць, неабходна ўказваць «не»;

- дакументы, выдадзеныя ў ФРГ, павінны быць апастыляваныя (парадак афармлення дакументаў, выдадзеных ў iншых дзяржавах, вызначаецца міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь);

- дакументы, складзеныя на замежнай мове (хаця б часткова), павінны быць перакладзены на беларускую або рускую мову;

- подпіс перакладчыка павінна быць заверана натарыяльна;

- пераклад павінен ўтрымліваць увесь тэкст арыгінальнага дакумента, перакладчык альбо заказчык не мае права скарачаць перакладзены тэкст;

- адны і тыя ж імёны і назвы на мове перакладу павінны супадаць ва ўсіх прадстаўленых дакументах;

- пераклад імёнаў у замежных дакументах павінен адпавядаць напісанню імёнаў у дакументах, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь;

- усе дакументы неабходна прад'яўляць з копіямі. Калі не пазначана іншае, патрабуецца копія ўсіх старонак дакумента, уключаючы апастыль і пераклад;

- пячаткі, штампы і подпісы ў копіі дакумента павінны быць чытэльнымі, адпавядаць якасці арыгінала дакумента;

- капіяваны дакумент павінен цалкам размяшчацца ў межах ліста, без зрушэнняў за яго межы;

- для работы з заявамі некалькіх членаў сям'і неабходныя копіі павінны прадастаўляцца асобна да кожнай заявы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці