:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах

12.05.2024 г.

У красавіку-маі 2024 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў з нагоды 79-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Дзень Перамогі 9 мая Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Андрэй Шупляк і супрацоўнікі Пасольства ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі вянкі да манументаў савецкім воінам у берлінскіх мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Тыргартэн.

Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел паслы і супрацоўнікі пасольстваў, ваенныя аташэ Расіі і краін СНД, шэрагу іншых краін, прадстаўнікі СМІ і грамадскіх арганізацый Германіі, а таксама суайчыннікі.

У гэты ж дзень беларускія дыпламаты прынялі ўдзел ва ўрачыстай памятнай цырымоніі каля мэмарыяла загінуўшым савецкім воінам на ваенных могілках у г.Шведт (федэральная зямля Брандэнбург).

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Кірыл Драгун 9 мая прыняў удзел у цырымоніях ускладання вянкоў на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса Дахаў і былога стрэльбішча Хэбертсхаўзэн, а таксама на месцы пахавання савецкіх ваеннапалонных на южных могілках г.Нюрнберга (федэральная зямля Баварыя).

8 мая Часовы павераны Андрэй Шупляк разам з калегамі з Расіі і Кыргызстана прыняў удзел у сумесным ускладанні вянкоў на савецкім мемарыяльным комплексе Шёнхольцэр-Хайдэ (г.Берлін), дзе пахаваны болей за 13 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

21 красавіка кіраўнік беларускай дыпмісіі прыняў удзел у памятнай цырымоніі на мемарыяле «Зеелаўскія вышыні» (федэральная зямля Брандэнбург), прысвечанай загінулым у бітве за г.Берлін савецкім салдатам.

З нагоды 79-й гадавіны вызвалення былых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі ФРГ вянкі ад імя Пасольства ў памяць аб ахвярах і вязнях, у тым ліку з Беларусі, былі ўскладзены ў мемарыяльных комплексах «Заксэнхаўзен» і «Равенсбрук» (федэральная зямля Брандэнбург), «Бухенвальд» і «Мітэльбау-Дора» (федэральная зямля Цюрынгія).

27 красавіка кіраўнік і супрацоўнікі Пасольства Беларусі разам з нямецкімі актывістамі ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам-вызваліцелям на ваенных могілках у г.Вітэнберге (федэральная зямля Саксонія-Анхальт).

26 красавіка вянок ад беларускай дыпмісіі быў ускладзены да помніка «Сустрэча на Эльбе», які ўвасабляе сустрэчу войскаў саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі на р.Эльбе ў г.Таргаў (федэральная зямля Саксонія).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці