Выдача даведак
Консульская служба Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г. Берлін) аказвае консульскія паслугі беларускім грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі Пасольства (тэрыторыя Германіі за выключэннем федэральных зямель Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг, якія ўваходзяць у консульскую акругу Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене).
Грамадзян, якія пражываюць у іншых дзяржавах, просім папярэдне ўзгадняць магчымасць падачы дакументаў па тэлефоне або па электроннай пошце.
Дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму па папярэднім запісе (Берлін: тэл. 030 536 359 36, з 13.30 да 17.30 альбо е-mail germany.consul@mfa.gov.by; 089 649 570 319 альбо е-mail germany.muenchen@mfa.gov.by).
Для атрымання даведкі аб правапарушэннях (аб адсутнасці судзімасці) заяўнік павінен асабіста звярнуцца ў Пасольства або Генеральнае консульства з пашпартам і яго копіяй.
Заява на атрыманне даведкі афармляецца ў замежнай установе непасрэдна падчас прыёму.
Тэрмін афармлення даведкі аб правапарушэннях складае, як правіла, 2 тыдні.
Консульскі збор за выдачу даведкі складае 50 еўра.
Выдача іншых даведак грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам ажыццяўляецца выключна ў выпадку адсутнасці супярэчнасцяў з законадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання. Службовая асоба замежнай установы павінна мець адпаведную інфармацыю беларускага кампетэнтнага органа для яе наступнага выкладання ў даведцы.
Падставай для выдачы даведкі могуць быць дадзеныя, якія захоўваюцца ў замежнай установе, атрыманыя замежнай установай самастойна ад кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь або прадстаўленыя грамадзянамі ў выглядзе адпаведных афіцыйных дакументаў (даведак) беларускіх кампетэнтных органаў, а таксама нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Па пытаннях атрымання такіх даведак неабходна папярэдне кансультавацца ў Посольстве або Генеральным консульстве.
Для атрымання іншай даведкі ў замежнай установе неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- заява ў адвольнай форме з паданнем інфармацыі, якую заяўнік хоча атрымаць;
- пашпарт або іншы документ, які засвядчае асобу;
- афіцыйныя дакументы беларускіх кампетэнтных органаў, якія з’яўляюцца падставай для выдачы даведкі, пры іх наяўнасці;
- дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору ў памеры 50 еўра.
У выпадку звароту ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне аплата консульскага збору і паштовых расходаў ажыццяўляецца шляхам пералічэння грошай на рахунак Пасольства:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin
У выпадку звароту ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене аплата консульскага збору ажыццяўляецца наяўнымі сродкамі падчас асабістага прыёму.
У выпадку звароту ў консульскі аддзел Пасольства у Берліне аформленая даведка можа быць накіравана заяўніку па пошце (глядзі парадак накіравання дакументаў па пошце).