:

Вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь

У выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, узнікненні сумненняў у сапраўднасці або абаснаванасці выдачы гэтага дакумента, а таксама пры абставінах, якія дазваляюць меркаваць аб наяўнасці або адсутнасці ў асобы грамадзянства Рэспублікі Беларусь, Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ або Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене можа быць праведзена праверка прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дакументы на вызначэнне прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь падаюць асабіста па папярэднім запісе. Запіс у Пасольства ў Берліне ажыццяўляецца па тэл. 030 536 359 36 з 14.00 да 17.00, e-mail: germany.consul@mfa.gov.by, у Генеральнае консульства ў Мюнхене – па e-mail: germany.muenchen@mfa.gov.by.

Заяўнікі, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг, звяртаюцца да Генеральнага консульства ў Мюнхене, заяўнікі, якія пражываюць ва ўсіх астатніх землях Германіі, – да Пасольства ў Берліне.

Для вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь необходна прадставіць у Пасольства або Генеральнае консульства наступныя дакументы:

- заява, адрасаваная да Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ або Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене (магчымая фармуліроўка: «Прашу вызначыць маю прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь»);

- аўтабіяграфія з пазначэннем дакладнага адрасу (адрасоў) пражывання ў Рэспубліцы Беларусь, дат пераездаў з адной дзяржавы ў іншую, дадзеных аб бацьках, месца пражывання (рэгістрацыі) бацькоў (родных) у Рэспубліцы Беларусь, з якімі пражываў (быў прапісаны, зарэгістраваны) заяўнік; працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў замежных дзяржавах;

- два актуальных каляровых фотаздымка памерам 30х40 мм;

- пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна са старонкамі з апастылем і перакладам);

- дакумент аб заключэнні/растаржэнні шлюбу (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна са старонкамі з апастылем і перакладам);

- дакумент аб перамене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (у выпадку перамены) (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна са старонкамі з апастылем і перакладам);

- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь/СССР, пры наяўнасці (арыгінал і копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі);

- пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы (арыгінал і копія ўсіх старонак, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі);

- дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы атрымання грамадзянства замежнай дзяржавы, напрыклад, Einbürgerungsurkunde (арыгінал і копія ўсіх старонак, уключна са старонкамі з апастылем і перакладам);

- іншыя дакументы, якія могуць пацвердзіць наяўнасць або адсутнасць грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі ФРГ, прымаюцца засведчаныя апастылем. Дакументы на нямецкай мове павінны суправаджацца прымацаваным да нямецкага тэксту перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна. Парадак засвядчэння дакументаў, выдадзеных у іншых замежных дзяржавах, вызначаецца міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

- дакумент аб аплаце консульскага збору ў памеры 35 еўра на рахунак Пасольства (для Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія ў Берліне). Аплата консульскага збора ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене прымаецца толькі наяўнымі сродкамі.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto: 4094881001
BLZ: 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Па выніках праверкі прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўніку выдаецца адпаведная даведка.

Калі асоба не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які маецца ў яе, падлягае здачы ў Пасольства.

Аб грамадзянстве асоб, народжаных да 17 жніўня 2002 года

Да 17 жніўня 2002 года грамадзянства дзяцей, адзін з бацькоў якіх або абодва бацькі з’яўляліся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, вызначалася месцам пастаяннага жыхарства бацькоў.

Калі хаця б адзін з бацькоў дзіцяці з’яўляўся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываў (быў прапісаны) на тэрыторыі Беларусі, то дзіцё па нараджэнню набывала беларускае грамадзянства.

Калі адзін з бацькоў – грамадзянін Рэспублікі Беларусь – да нараджэння дзіцяці аформіў выезд на пастаяннае жыхарства за граніцу ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, то, у выпадку наяўнасці грамадзянства краіны пастаяннага пражывання, беларускае грамадзянства магло быць атрымана дзіцём толькі па заяве абодвух бацькоў. Калі заявы не было, то такія дзеці не з'яўляюца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Аб грамадзянстве асоб, якія нарадзіліся пасля 17 жніўня 2002 года

У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жніўня 2002 года дзіцё набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці хаця б адзін з яго бацькоў мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца нараджэння дзіцяці.

У сувязі з гэтым усе дзеці, народжаныя пасля 17 жніўня 2002 года (пасля набыцця моцы Законам аб грамадзянстве), з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па нараджэнні.

Адпаведна з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» за асобай, якая з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства іншаземнай дзяржавы, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі.

У нямецкі пашпарт дзіцяці, якое з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, віза не можа быць аформлена. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь уязджаюць у Беларусь па сапраўдных пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь або па пасведчанням на вяртанне.

Дзіцю, якое разам з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь набыло па нараджэнні грамадзянства Германіі або іншай замежнай дзяржавы, можа быць або выдадзены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, або аформлена страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь. У далейшым дзіцё, якому зарэгістравана страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь, будзе разглядацца выключна як замежны грамадзянін.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці