:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

З заявай аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь могуць звяртацца:

- асобы, якія атрымалі грамадзянства замежнай дзяржавы (Германіі) пры наяўнасці пасведчання аб набыцці грамадзянства (Einbürgerungsurkunde) або, у выпадку набыцця грамадзянства па нараджэнні, пры наяўнасці пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы (Reisepass);

- асобы, якія маюць намер набыць грамадзянства замежнай дзяржавы (Германіі) пры наяўнасці гарантыі на набыццё замежнага грамадзянства (Einbürgerungszusicherung).

Дакументы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь прымаюцца пры асабістай падачы па папярэднім запісе ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд на пастаяннае жыхарства за мяжу і знаходзяцца на консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г. Берліне або ў Генеральным консульстве ў г. Мюнхене.

Грамадзянам, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг, неабходна звяртацца ў Генеральнае консульства ў Мюнхене, усім іншым грамадзянам – у Пасольства ў Берліне.
Папярэдні запіс у Пасольстве ў Берліне ажыццяўляецца па тэл. 030 53635936 з 13.30 да 17.30 або па электроннай пошце germany.consul@mfa.gov.by. Папярэдні запіс у Генеральным консульстве ў Мюнхене ажыццяўляецца па электроннай пошце germany.muenchen@mfa.gov.by.

Для афармлення хадайніцтва аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь заяўніком асабіста павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы і выкананы наступныя патрабаванні:

1. Заява на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. Анкета ў трох экзэмплярах. Пры запаўненні анкеты просім улічыць наступнае: п. 1.4 анкеты – нацыянальнасць неабходна адрозніваць ад грамадзянства; заяўнік можа мець толькі нацыянальнасць аднаго з бацькоў; п. 1.11 анкеты – неабходна падаць адзін з наступных варыянтаў: «намер прыняць грамадзянства замежнай дзяржавы і патрабаванне ўлад ФРГ аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь» або «наяўнасць замежнага грамадзянства»; п. 4 – неабходна падаць працоўную дзейнасць ва ўсіх дзяржавах; п. 5 – неабходна падаць усіх названых ў заголоўку пункта сваякоў незалежна ад іх грамадзянства і краіны пражывання; п. 6 – у выпадку выхаду з грамадзянства без дзяцей (у тым ліку ў выпадку адсутнасці ў заяўніка дзяцей) падаецца «не хадайнічаю».

Прыкладны ўзор запаўнення анкеты тут.

3. Аўтабіяграфія ў трох экзэмплярах. Аўтабіяграфія прадстаўляе сабою апісанне асноўных этапаў жыцця і павінна ўключаць: прозвішча, імя і імя па бацьку, дату і месца нараджэння заяўніка; сямейнае становішча, наяўнасць дзяцей (пры гэтым падаецца грамадзянства мужа/жонкі, дзяцей, калі члены сям’і з’яўляюцца грамадзянамі некалькіх дзяржаў, то гэта інфармацыя таксама павінна быць пададзена); інфармацыю аб адукацыі заяўніка (поўную назву навучальнай установы, год заканчэння, спецыяльнасць паводле дыплома, з указаннем усіх навучальных устаноў, як у Беларусі, так і за мяжой); працоўны стаж на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пасада і месца работы), пры яго адсутнасці падаецца, што працоўнага стажа на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заяўнік не мае; працоўная дзейнасць за граніцай (у Германіі); усе пераезды з адной краіны пражывання ў другую з паданнем іх мэты (праца, вучоба, заключэнне шлюбу, з мэтай уз’яднання сям’і і г.д.); адрас апошняга пражывання ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтабіяграфія не павінна нагадваць анкету, не можа складацца ў таблічнай форме або ў выглядзе простага пераліку асноўных этапаў жыцця ў храналагічным парадку.

4. Подпісы і даты на заяве, анкеце і аўтобіяграфіі прастаўляюцца непасрэдна ў Пасольстве або Генконсульстве падчас прыёму дакументаў.

5. Чатыры аднолькавыя актуальныя фотаздымкі памерам 30х40 мм (тры фотаздымкі неабходна наклеіць на поле анкет, пазначанае словамі «месца для фатаграфіі», чацвёрты прадставіць асобна).

6. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або ідэнтыфікацыйная картка і біяметрычны пашпарт у арыгінале і тры копіі яго старонак з запісамі і адзнакамі, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні граніцы.

7. Пасведчанне аб нараджэнні ў арыгінале і тры копіі ўсіх яго старонак. У выпадку калі пасведчанне аб нараджэнні аформлена замежным кампетэнтным органам, яно падлягае засведчанню апастылем і перакладу, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

8. Пасведчанне аб заключэнні (скасаванні) шлюбу — арыгінал і тры копіі ўсіх старонак, уключна з копіямі апастылю і перакладу для пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове. Калі шлюб заключаны або скасаваны на тэрыторыі ФРГ, то пасведчанне аб шлюбе або рашэнне суда аб скасаванні шлюбу падлягае засведчанню апастылем і перакладу, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

У выпадку перамены прозвішча пры заключэнні шлюбу неабходна прадставіць пасведчанне аб шлюбе, у якім пададзены прозвішча да заключэння шлюбу і прозвішча пасля заключэння шлюбу, засведчанае апастылем і перакладзенае разам з апастылем на рускую або беларускую мову. Аформленыя ў Германіі дакументы аб перамене прозвішча, імя (Bescheinigung über Namensänderung) не прымаюцца.

Калі заяўнік раней меў шлюб, то прадстаўляюцца пасведчанні аб скасаванні шлюбу або рашэнні суда аб скасаванні шлюбу, або пасведчанні аб смерці мужа (жонкі) па ўсім папярэднім шлюбам (арыгінал і тры копіі ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і яго перакладу для дакументаў, якія выдадзены на замежнай мове). У выпадку адсутнасці пасведчання аб заключэнні шлюбу, заключанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляюцца сапраўдныя архіўныя даведкі з органаў загса аб заключэнні шлюбу (арыгінал і тры копіі). Пасведчанні аб заключэнні шлюбаў, выдадзеныя ў Германіі, а таксама рашэнні нямецкіх судоў аб скасаванни шлюбу павінны быць засведчаны апастылем і перакладзены, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

9. При наяўнасці дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту і з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, – пашпарт або ідэнтыфікацыйная картка і біяметрычны пашпарт дзіцяці ў арыгінале і тры копіі яго старонак з запісамі і адзнакамі, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні граніцы.

Таксама прадстаўляюцца пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей у арыгінале і тры копіі ўсіх яго старонак, уключна з копіямі апастылю і перакладу пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове.

Калі заяўнік мае непаўналетніх дзяцей і не плануе адначасова хадайнічаць аб іх выхадзе з беларускага грамадзянства, то заява аб выхадзе з грамадзянства павінна ўтрымліваць просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь яго непаўналетним дзецям.

Калі дзеці маюць замежнае грамадзянства, дадаткова прадстаўляюцца арыгінал і тры копіі замежных (нямецкіх) пашпартоў дзяцей. Натарыяльнае засведчанне і прастаўленне апастылю на копіях, а таксама пераклад пашпартоў не патрабуюцца.

10. Пры наяўнасці грамадзянства Германіі прадстаўляецца пашпарт (Reisepass) у арыгінале, а таксама натарыяльна засведчаная копія пашпарта (старонак з прозвішчам, імем, датай і месцам нараджэння, грамадзянствам), засведчаная апастылем і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі пашпарта апастылю, апастыль таксама павінен быць перакладзены.

Пераклад пашпарта можна зрабіць таксама ў Пасольстве або Генконсульстве; у гэтым выпадку натарыяльнае засведчанне копіі пашпарта і прастаўленне апастылю не патрабуюцца. За пераклад кожнага пашпарта спаганяецца консульскі збор у памеры 70 еўра.

Ідэнтыфікацыйныя карткі (Personalausweis) не прымаюцца.

Замест нямецкага пашпарта дапускаецца прадстаўленне дакумента кампетэнтнага органа ФРГ, які пацвярджае дату і падставы набыцця грамадзянства Германіі (Einbürgerungsurkunde) у арыгінале, а таксама яго натарыяльна засведчанай копіі, якая потым засвядчаецца апастылем, і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі дакумента апастылю, апастыль таксама павінен быць перакладзены.

Ва ўсіх перакладах дакументаў, выдадзеных уладамі ФРГ, на рускую або беларускую мову, напісанне імя і прозвішча заяўніка павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Пасведчанне аб набыцці грамадзянства (Einbürgerungsurkunde) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад пасведчання з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.

Калі заяўнік яшчэ не мае нямецкага грамадзянства, падаецца гарантыйны ліст улад ФРГ аб прадастаўленні грамадзянства ФРГ (Einbürgerungszusicherung) у арыгінале, засведчаны апастылем, з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

Гарантыйны ліст (Einbürgerungszusicherung) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад гарантыйнага ліста з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.

У гарантыйным лісце аб прадстаўленні грамадзянства напісанне імя і прозвішча заяўніка павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў лацінскай транслітэрацыі ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Рэкамендаваны мінімальны тэрмін дзеяння гарантыйнага ліста з даты падачы заявы і поўнага камплекта дакументаў – 15 месяцаў.

11. Пры адсутнасці грамадзянства Германіі – дазвол на пражыванне ў ФРГ (арыгінал і копія). Пры наяўнасці грамадзянства Германіі, а таксама пры адсутнасці ў дазволе на пражыванне адрасу – даведка аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў ФРГ (арыгінал і копія). Натарыяльнае засведчанне, прастаўленне апастылю і пераклад даведкі не патрабуюцца.

12. Квітанцыя аб аплаце консульскага збору ў памеры 400 еўра. У выпадку калі заяўнік хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь разам з непаўналетнімі дзецьми, консульскі збор за дзяцей не аплочваецца.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

У Генеральным консульстве ў г. Мюнхене разлік ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі.

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту і пастаянна пражывае за мяжой, ажыццяўляецца разам з бацькамі (адным з бацькоў) або асобна.

Пры падачы заявы бацькамі або адным з бацькоў разам з непаўналетнімі дзецьмі дадаткова да дакументаў бацькоў прадстаўляюцца:

- пры наяўнасці грамадзянства Германіі – пашпарт (Reisepass) у арыгінале, а таксама натарыяльна засведчаная копія пашпарта (старонак з прозвішчам, імем, датай і месцам нараджэння, грамадзянствам), засведчаная апастылем і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі пашпарта апастылю, апастыль тааксама павінен быць перакладзены.

Пераклад пашпарта можна зрабіць таксама ў Пасольстве або Генконсульстве; у гэтым выпадку натарыяльнае засведчанне копіі пашпарта і прастаўленне апастылю не патрабуюцца. За пераклад кожнага пашпарта спаганяецца консульскі збор у памеры 70 еўра.

Ідэнтыфікацыйныя карткі (Personalausweis) не прымаюцца.

Замест нямецкага пашпарта дапускаецца прадстаўленне дакумента кампетэнтнага органа ФРГ, які пацвярджае дату і падставы набыцця грамадзянства Германіі (Einbürgerungsurkunde) у арыгінале, а таксама яго натарыяльна засведчанай копіі, якая потым засвядчаецца апастылем, і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі дакумента апастылю, апастыль таксама павінен быць перакладзены.

Пасведчанне аб набыцці грамадзянства (Einbürgerungsurkunde) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад пасведчання з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.

Калі дзіцё яшчэ не мае нямецкага грамадзянства, падаецца гарантыйны ліст улад ФРГ аб прадастаўленні грамадзянства ФРГ (Einbürgerungszusicherung) у арыгінале, засведчаны апастылем, з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

Гарантыйны ліст (Einbürgerungszusicherung) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад гарантыйнага ліста з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.

У гарантыйным лісце аб прадстаўленні грамадзянства напісанне імя і прозвішча заяўніка павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў лацінскай транслітэрацыі ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Рэкамендаваны мінімальны тэрмін дзеяння гарантыйнага ліста з даты падачы заявы і поўнага камплекта дакументаў – 15 месяцаў.

- натарыяльна засведчаная ў Пасольстве ці Генконсульстве, або ў беларускага натарыуса згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 год на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь (консульскі збор за натарыяльнае засвядчэнне згоды складае 50 еўра).

Калі другі з бацькоў з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, то прадстаўляецца яго натарыяльна засведчаная ў Пасольстве або Генконсульстве, або ў беларускага натарыуса згода на спыненне дзецьмі грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі другі з бацькоў з’яўляецца замежным грамадзянінам, то прадстаўляецца яго пашпарт і адна копія (пераклад копіі замежнага пашпарта і прастаўленне на ёй апастылю не патрабуюцца).

У выпадку смерці другого з бацькоў прадстаўляецца пасведчанне аб смерці і тры копіі ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу, – для пасведчанняў, выдадзеных на замежнай мове, у выпадку пазбаўлення бацькоўскіх правоў – адпаведнае рашэнне беларускага суда і тры яго копіі, у выпадку, калі другі з бацькоў без вестак адсутнічае, – адпаведнае рашэнне беларускага суда і тры яго копіі.

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь непаўналетняга асобна ад бацькоў ажыццяўляецца на падставе заявы яго бацькоў (адзінага з бацькоў) на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да заявы дадаюцца наступныя дакументы:

1. Анкета ў трох экзэмплярах.

2. Чатыры аднолькавыя актуальныя фотаздымкі памерам 30х40 мм (тры фотаздымкі неабходна наклеіць на поле анкет, пазначанае словамі «месца для фатаграфіі», чацвёрты прадставіць асобна).

3. Пашпарты бацькоў (адзінага з бацькоў) дзіцяці.

Калі пашпарт беларускі, то прадстаўляецца арыгінал і тры копіі пашпарта (усіх старонак з інфармацыяй, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні мяжы).

Калі пашпарт замежны (для грамадзян Германіі – Reisepass), то прадстаўляецца арыгінал, а таксама натарыяльна засведчаная копія пашпарта (старонак з прозвішчам, імем, датай і месцам нараджэння, грамадзянствам), засведчаная апастылем і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі пашпарта апастылю, апастыль таксама патрэбна перакласці.

Пераклад пашпарта можна зрабіць таксама ў Пасольстве або Генконсульстве, у гэтым выпадку натарыяльнае засведчанне копій пашпартоў і прастаўленне апастылю не патрабуецца. За пераклад пашпарта спаганяецца консульскі збор у памеры 70 еўра.

4. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або ідэнтыфікацыйная картка і біяметрычны пашпарт, выдадзены дзіцяці, і тры яго копіі (акрамя старонак з візамі і штампамі аб перасячэнні граніцы).

5. Пры наяўнасці ў дзіцяці грамадзянства Германіі – пашпарт (Reisepass) у арыгінале, а таксама натарыяльна засведчаная копія пашпарта (старонак з прозвішчам, імем, датай і месцам нараджэння, грамадзянствам), засведчаная апастылем і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі пашпарта апастылю, апастыль таксама павінен быць перакладзены.

Пераклад пашпарта можна зрабіць таксама ў Пасольстве або Генконсульстве; у гэтым выпадку натарыяльнае засведчанне копіі пашпарта і прастаўленне апастылю не патрабуюцца. За пераклад кожнага пашпарта спаганяецца консульскі збор у памеры 70 еўра.

Ідэнтыфікацыйныя карткі (Personalausweis) не прымаюцца.

Замест нямецкага пашпарта дапускаецца, пры наяўнасці, прадстаўленне дакумента кампетэнтнага органа ФРГ, які пацвярджае дату і падставы набыцця грамадзянства Германіі (Einbürgerungsurkunde) у арыгінале, а таксама яго натарыяльна засведчанай копіі, якая потым засвядчаецца апастылем, і з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам на рускую або беларускую мову. Пераклад ажыццяўляецца пасля прастаўлення на натарыяльна засведчанай копіі дакумента апастылю, апастыль таксама павінен быць перакладзены.

Пасведчанне аб набыцці грамадзянства (Einbürgerungsurkunde) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад пасведчання з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.

Калі дзіцё яшчэ не мае нямецкага грамадзянства, падаецца гарантыйны ліст улад ФРГ аб прадастаўленні грамадзянства ФРГ (Einbürgerungszusicherung) у арыгінале, засведчаны апастылем, з засведчаным нямецкім прысяжным перакладчыкам або беларускім натарыусам перакладам, разам з апастылем, на рускую або беларускую мову.

Гарантыйны ліст (Einbürgerungszusicherung) таксама можна перакласці ў Пасольстве або Генеральным консульстве. Перад прадстаўленнем на пераклад яго арыгінал неабходна засведчыць апастылем. За пераклад гарантыйнага ліста з апастылем спаганяецца консульскі збор у памеры 140 еўра.
У гарантыйным лісце аб прадстаўленні грамадзянства напісанне імя і прозвішча заяўніка павінна адпавядаць напісанню імя і прозвішча ў лацінскай транслітэрацыі ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Рэкамендаваны мінімальны тэрмін дзеяння гарантыйнага ліста з даты падачы заявы і поўнага камплекта дакументаў – 15 месяцаў.

6. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і тры копіі ўсіх старонак, уключна з копіяй апастылю і перакладу для дакументаў, выдадзеных на замежнай мове.

7. Натарыяльна засведчаная ў Пасольстве або Генконсульстве або ў беларускага натарыуса згода кожнага дзіцяці ва ўзросцце ад 14 да 18 год на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь (консульскі збор за натарыяльнае засведчанне згоды ў Пасольстве або Генконсульстве складае 50 еўра).

8. Квітанцыя аб аплаце консульскага збору за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь ў памеры 400 еўра.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Берліне:
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001 BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC/SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

У Генеральным консульстве ў г. Мюнхене разлік ажыццяўляецца наяўнымі грашовымі сродкамі.

Тэрмін разгляду хадайніцтва аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, як правіла, не перавышае аднаго года. Па заканчэнні працэдуры разгляду хадайніцтва аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь (падпісання адпаведнага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) пашпарт (пашпарты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які мае заяўнік, прызнаецца несапраўдным. Заяўнік здае гэты пашпарт (пашпарты) у замежную ўстанову, пасля чаго замежная ўстанова выдае заяўніку аформленую на яго імя даведку на рускай або беларускай мове, якая пацвярджае спыненне беларускага грамадзянства.

Падчас звароту з заявай аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь просім улічваць наступнае:

- ва ўсіх перакладах выдадзеных уладамі ФРГ дакументаў на рускую або беларускую мову напісанее імя і прозвішча заяўніка, месца нараджэння і іншыя дадзеныя павінны адпавядаць напісанню ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і іншых беларускіх дакументах;

- у выпадку змены (перамены) прозвішча або імя заяўніком у краіне пражывання не звязанай з заключэннем шлюбу, прыняцце да разгляду заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь магчыма толькі пасля правядзення працэдуры перамены прозвішча або імя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама абмену беларускага пашпарта на новыя прозвішча або імя;

- у выпадку калі законныя прадстаўнікі падаюць заяву аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь непаўналетняга, прадстаўленыя дакументы павінны пацвярджаць грамадзянства (усе грамадзянствы) бацькоў, якія хадайнічаюць аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцяці;

- у выпадку калі заяўнік на дату набыцця моцы першым Законам аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь (на 12 лістапада 1991 г.) не пражываў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а прыбыў на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліку Беларусь пазней, прадстаўленыя дакументы павінны пацвярджаць дату і падставу набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці